Главная » Новости » Лента новостей

Гісторыю раёна ствараюць людзі. У запамінальнае свята выліўся ўрачысты сход перадавікоў вытворчасці і лепшых па прафесіі і з нагоды 85-годдзя ўтварэння Шчучынскага раёна

294

У запамінальнае, яркае свята выліўся ўрачысты сход перадавікоў вытворчасці і лепшых па прафесіі і з нагоды 85-годдзя ўтварэння Шчучынскага раёна, які адбыўся ў пятніцу. Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці вітаў натхнёнымі акордамі музыкі, цёплымі ўсмешкамі, сяброўскімі поціскамі рук. Госці з задавальненнем знаёміліся з экспанатамі выставы, абменьваліся ўражаннямі. Колькі дасягнута за гэтыя стваральныя гады станаўлення і развіцця роднай Шчучыншчыны!

Якім быў 2024 год для раёна, што ўдалося зрабіць рукамі працавітых шчучынцаў – прысутныя змаглі паглядзець у спецыяльна створаным да гэтага мерапрыемства фільме.

Урачыстае мерапрыемства пачалося са святочнага пралога і выканання Дзяржаўнага гімна. На юбілейную ўрачыстасць у зале сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, каб перавярнуць 85-ю старонку нашай гісторыі і падзякаваць працавітым землякам. Радасць свята прыехалі раздзяліць са шчучынцамі ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Сіцько. Сярод дарагіх гасцей і Ганаровыя грамадзяне горада Шчучына Валяр’ян Жоль, Сяргей Ушкевіч, былы кіраўнік Шчучынскага раёна Іван Сакалоўскі.

Старшыня райвыканкама Аляксей Садоўскі цёпла віншуе ўсіх прысутных у зале і выказвае шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, героям аднаўлення краіны з пасляваенных руін, усім, хто ўнёс свой уклад ў сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна і ўсяго прынёманскага краю. Аляксей Валянцінавіч не толькі перагарнуў гістарычныя старонкі, але і прааналізаваў рост эканомікі раёна:

-- Сельскую гаспадарку можна смела назваць адной з візітных картак нашага раёна. Пацвярджэннем лідзіруючых пазіцый у гэтай галіне з'яўляецца тое, што Шчучынскі раён у 2024 годзе неаднаразова ўваходзіў у склад пераможцаў абласных спаборніцтваў. Хлебаробы Шчучыншчыны на жніве намалацілі больш за 173 тысячы тон збожжа. Атрыманы высокі валавы збор рапсу -- каля 24 тысяч тон. Добрых паказчыкаў дасягнулі сельгаспрадпрыемствы ў вытворчасці малака -- атрымана больш за 161 тысячу тон, што дазволіла ўпершыню ў сярэднім па раёне атрымаць 8426 кілаграмаў малака на адну карову.

Было цікава даведацца, што за апошні час істотна павялічылася магутнасць нашых прадпрыемстваў. У рамках праграмы "Адзін раён -- адзін праект" зусім хутка будзе рэалізаваны найбуйнейшы інвестыцыйны праект па завяршэнні будаўніцтва сельскагаспадарчага комплексу па вытворчасці субстрату для вырошчвання грыбоў. У стадыі завяршэння праект па запуску аўтаматызаванай лініі па вытворчасці і разліве малочных прадуктаў у пэт-бутэльку на Шчучынскім філіяле ААТ "Малочны Мір", удасканальваецца вытворчасць кабельнай прадукцыі і жгутоў правадоў у ААТ "Шчучынскі завод "Аўтаправод" і многае іншае.

Кіраўнік раёна ў сваёй прамове адзначыў вялікія маштабы будаўнічых работ. Ухвальныя словы былі выказаны ў адрас працаўнікоў практычна ўсіх сфер:

-- Галоўным гонарам і багаццем застаюцца, вядома ж, людзі: ветлівыя, працавітыя, прыязныя. Вы заўсёды дэманструеце шчырую любоў да роднай зямлі, найвышэйшае пачуццё адказнасці і непарушнае адзінства. Сёння Шчучыншчына упэўнена глядзіць у будучыню. Выконваюцца асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Перад намі стаяць задачы -- не змяншаць тэмпаў, знаходзіць актуальныя і перспектыўныя напрамкі для далейшага эканамічнага і сацыяльнага развіцця, пры гэтым захоўваючы традыцыі, культуру і гісторыю раёна, яго самабытнасць. Важна захаваць і прымножыць бясцэнны вопыт бацькоў і дзядоў, быць годнымі прадаўжальнікамі стваральных традыцый папярэднікаў. І нам, паверце, ёсць на каго раўняцца і з каго браць прыклад.

Кіраўнік раёна пажадаў жыхарам раёна новых творчых поспехаў і здзяйсненняў, а Шчучыншчыне -- міру і росквіту.

Адной з многіх добрых традыцый раёна з'яўляецца ўшанаванне ў дні дзяржаўных святаў і юбілейных дат самых годных і заслужаных яго жыхароў, тых, хто ўнёс і ўносіць дастойны ўклад, каб Шчучынскі раён заўсёды быў на вышыні. Вось і на гэты раз у гонар святкавання юбілею раёна ўрачу-кардыёлагу Шчучынскай ЦРБ Марыі Булах было ўручана пасведчанне аб прысваенні звання "Ганаровы грамадзянін горада Шчучына". За гэтым статусам -- безліч да адказу напружаных працоўных будняў Медыка з вялікай літары. Марыя Гаўрыілаўна больш за 45 гадоў працуе ў сістэме аховы здароўя і ўжо 34 гады ўзначальвае кардыялагічнае аддзяленне Шчучынскай ЦРБ, клапоціцца аб сэрцах шчучынцаў. Прафесійнае майстэрства, велізарны патэнцыял ведаў дазволілі Марыі Гаўрыілаўне выратаваць не адно чалавечае жыццё і тым самым заслужыць аўтарытэт і павагу ў калег і насельніцтва раёна.

Ад імя аблвыканкама і абласного Савета дэпутатаў шчучынцаў павіншавала са слаўным юбілеем Алена Пасюта:

-- Шчыра віншую ўсіх нас з гэтай знамянальнай падзеяй. Сёння Шчучыншчына -- рэгіён, які дынамічна развіваецца, дзе ствараюцца новыя працоўныя месцы, абнаўляюцца аб'екты сацыяльнай інфраструктуры, расце якасць прадукцыі. Шчучынскі раён уносіць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзеншчыны. Па выніках мінулага года раён адзін з нямногіх выканаў усе заяўленыя паказчыкі. Дзякуй шчучынцам за працу, жадаю ўсім працаўнікам моцнага здароўя, дабрабыту, новых перамог.

Алена Васільеўна ўручыла ганаровыя граматы і падзякі працаўнікам нашага раёна. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі начальнік ІМПЗ па Шчучынскім раёне Наталля Здановіч, дырэктар ЦБП № 424 ААТ “Беларусбанк” Таццяна Садоўская, загадчык ЦРА № 6 Шчучынскага раёна Андрэй Жытко. Па выніках работы мінулага года працоўныя калектывы, якія ўзначальваюць вышэйназваныя кіраўнікі, былі прызнаны лепшымі на Гродзеншчыне.

Таксама ўзнагароды былі ўручаны настаўніку гімназіі г. Шчучына Сяргею Бадылеўскаму, культарганізатару Ляшчанскага сельскага клуба Віталію Мішкелю, галоўнаму тэхнолагу ТАА “ЛОГАЛ-БИО” Канстанціну Куцу, галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Анастасіі Міхалоўскай, старшаму майстру ТАА “Праймілк” Дзмітрыю Хвайніцкаму, намесніку галоўнага бухгалтара Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства Людміле Антановіч, брыгадзіру СТАА “КлубнікаПлантс” Святлане Берташ.

Вельмі цёплымі былі віншаванні шчучынцам ад былога кіраўніка раёна Сяргея Ушкевіча, старшыні раённага Савета дэпутатаў Ганны Хвядзюк, старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіла Сіцько.

Кульмінацыяй урачыстасці стала абнародаванне вынікаў раённага спаборніцтва сярод суб'ектаў гаспадарання, калектываў вытворчых падраздзяленняў, працаўнікоў раёна, сельсаветаў за дасягненні высокіх паказчыкаў у працы і сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2024 годзе. Віноўнікі ўрачыстасці пад гучныя апладысменты залы адзін за адным падымаліся на сцэну. Ім уручалі сцягі, вымпелы, дыпломы, кветкі.

Па-добраму ўражвае дэмбраўскі рэгіён: перамаглі ў раённым спаборніцтве і мясцовая гаспадарка, і сельскі Савет! Двойчы выходзіў на сцэну дырэктар Шчучынскай МПМК-167 Юрый Краеўскі. Першае месца заняў не толькі калектыў, які ён ўзначальвае, але і сам Юрый Станіслававіч удастоены звання лепшага кіраўніка раёна. Пераходныя Ганаровыя сцягі атрымалі таксама працоўныя калектывы Шчучынскага філіяла ААТ “Малочны Мір” і філіяла “Аўтамабільны парк № 12 г. Шчучын”.

Сярод вытворчых падраздзяленняў лідарамі сталі 12 калектываў: яны ўзнагароджаны пераходнымі вымпеламі. Яшчэ 27 лепшых работнікаў з розных сфер удастоены ганаровага звання "Лепшы па прафесіі". А самыя актыўныя старасты вёсак, якія перамаглі ў аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, таксама пад гучныя апладысменты падымаліся на сцэну, каб атрымаць дыпломы.  Кожная з узнагарод падмацавана грашовай прэміяй.

источник

Читайте также: