Главная » Новости » Лента новостей

Генадзь і Таццяна Гудойцевы працуюць на ўборцы ў КСУП “Гервяты”

260

EOS_3777.jpg

Генадзь і Таццяна Гудойцевы – адзін з сямейных экіпажаў, які працуе на ўборцы.
Не першы раз муж з жонкай робяць такім чынам унёсак у харчовую бяспеку краіны. Генадзь 20 гадоў адпрацаваў у КСУП «Гервяты», потым уладкаваўся на БелАЭС, Таццяна ўсё жыццё прысвяціла роднаму прадпрыемству – працуе бухгалтарам. У 2008-2011 гадах іх сямейны падрад таксама выходзіў у поле.
А падчас сёлетняй уборкі Генадзь спецыяльна пайшоў у адпачынак, каб дапамагчы ўбраць збожжа. І задаволены, што быць яго памочнікам згадзілася жонка. На новым камбайне Гудойцевы працуюць усяго некалькі дзён – няхай у іх і гаспадаркі намалот будзе добрым!

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Дмитрий Соколовский
По материалам газеты "Астравецкая праўда"
 

Читайте также: