Главная » Новости » Лента новостей

Гатунку экстра быць ці не быць, высвятлялі на раённым жывёлагадоўчым семінары

155


Якія найбольш распаўсюджаныя памылкі пры даенні на фермах і комплексах? Ад чаго залежыць якасць малака і як яе палепшыць? Чаму важна своечасова рабіць тэхнічнае абслугоўванне малочнага абсталявання? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, начальнікі малочна-таварных ферм і комплексаў, галоўныя ветэрынарныя ўрачы і заатэхнікі на раённым семінары-вучобе.

Спецыялісты навукова-даследчага прадпрыемства “Алнікор” выступілі з дакладамі на розныя тэмы: ад спецыфікі работы па паляпшэнні якасці малака і нюансаў атрымання гатунку экстра да вырошчвання маладняку і невытворчага выбыцця буйной рагатай жывёлы.

Другая частка семінара была практычнай і прайшла на базе РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, дзе ёсць два малочна-таварныя комплексы. Па выніках мінулага года “рытанскія” жывёлаводы адправілі на перапрацоўчыя прадпрыемствы звыш 80% малака гатункам экстра, “падольскія” – толькі 12%. Чаму так адбылося, у чым прычына высокай саматыкі на другім МТК і што трэба зрабіць, каб палепшыць якасць малака, – гэта і іншае абмяркоўвалі спецыялісты раённай жывёлагадоўлі з экспертамі.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 
По материалам газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: