Главная » Новости » Лента новостей

Фотафакт. Святочнае шэсце "У гонар хлебаробаў" папярэднічала ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абласных "Дажынак-2025" у Ваўкавыску

59

Па аздобленых вуліцах прайшлі дэлегацыі раёнаў Прынёманскага краю, у складзе якіх былі прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі гаспадарак і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці АПК, артысты і, вядома, героі сёлетняга жніва. Узначальвала святочнае шэсце гаспадыня палёў Жытніца на аўтамабілі ў суправаджэнні байкераў.

Дэлегацыю Ваўкавыскага раёна ўзначаліў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук.

Удзельнікі шэсця прыбылі на плошчу імя Леніна, да галоўнай канцэртнай пляцоўкі, дзе пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю распачалася кульмінацыя свята — цырымонія ўзнагароджання перадавікоў сельскагаспадарчай галіны Гродзеншчыны "Віншуем вас, хлебаробы!“

Читайте также: