Главная » Новости » Лента новостей

Эстафету акции «Наш животновод» приняли работники КУСП «Черняховский-Агро»

90

Эстафету  і бонусы за працу ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” працаўнікі  СВК “Маяк-Заполле” перадалі   работнікам КУСП “Чарняхоўскі-Агра”.  Тут лепшых жывёлаводаў гаспадаркі віталі ва ўтульнай зале Турэцкага Дома культуры. Удзел ва ўрачыстасці прынялі  галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Валянціна Манько, галоўны бухгалтар Карэліцкай  раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Алена Валчэцкая і спецыялісты сельгаспрадпрыемства.

Перад тым, як  уручыць заслужаныя ўзнагароды, прадстаўнікі райвыканкама пагутарылі з жывёлаводамі і аператарамі машыннага даення малочна-таварных ферм, пацікавіліся наяўнасцю спецадзення, умовамі працы і адпачынку работнікаў. Асобна абмеркавалі вытворчыя паказчыкі, ад якіх залежыць  заработная плата, эканамічны дабрабыт гаспадаркі.

У сваім звароце да прысутных Валянціна Манько адзначыла:

— У жывёлагадоўлі не бывае перапынку. Гэта работа круглы год. Кожны дзень напоўнены напружанай працай,  якая патрабуе фізічных сіл і душэўнай увагі. Хочацца падзякаваць вам за працу і пажадаць новых дасягненняў.

Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі Карэліцкага райкама прафсаюза  работнікаў АПК  атрымалі   аператары па кармленні свінагадоўчага комплексу пры в. Тарасавічы  Ірына Гіль і Сяргей Кныш, аператар механізаванай фермы “Адамова” Мікалай Ласоўскі, аператар машыннага даення МТФ “Лыкавічы” Таццяна Чамбровіч, жывёлавод МТФ “Загор’е” Таццяна Царук, аператар механізаванай МТФ  “Вялікая Слабада” Святлана Ясюля.

— На свінагадоўчым комплексе, на МТФ патрэбен менавіта такі чалавек: адказны, умелы, працавіты і абавязкова добры. Жывёла нутром адчувае стаўленне да іх чалавека, і гэта  адбіваецца на паказчыках, — запэўніў ветэрынарны ўрач гаспадаркі Андрэй Гаўрош і дадаў, што заўсёды прыемна, калі вынік працы  прыкмечаны і работнікі атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды. Ён пажадаў усім быць годнымі гэтых узнагарод і імкнуцца да новых, дасягаючы больш значных вынікаў.

Музычнае віншаванне лепшым жывёлаводам адрасавалі работнікі мясцовага Дома культуры.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

По материалам газеты "Полымя"

Читайте также: