Главная » Новости » Лента новостей

Эх, раз, яшчэ раз! Новых пераможцаў Жніва-2022 ўшаноўвалі ў КСУП "Ёдкі-Агра"

197

Жніво на Лідчыне хуткімі тэмпамі крочыць да свайго завяршэння. Тым больш што гэтаму добра спрыяе надвор’е. З кожным днём расце колькасць механізатараў, чые паказчыкі перавысілі тысячу, а ў некаторых – і дзве тысячы намалочаных або перавезеных тон збожжа.

Дарэчы, як паведаміў Аляксандар Марсаў, старшыня Лідскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на 24 жніўня ў Лідскім раёне ў перадавіках 33 экіпажы камбайнёраў і 29 вадзіцеляў. З іх два экіпажы камбайнёраў намалацілі і 8 вадзіцеляў перавезлі больш за дзве тысячы тон збожжа.

На гэты раз мы пазнаёміліся з перадавікамі КСУП “Ёдкі-Агра”, дзе ўшаноўвалі адразу трынаццаць удзельнікаў жніва.

Сёння КСУП “Ёдкі-Агра” – адна з найбуйнейшых сельскіх гаспадарак раёна. Плошча, адведзеная пад зерневыя, каласавыя і зернебабовыя, складае 3320 га. На 24 жніўня было зжата 85% плошчы. Намалочана амаль 8800 тон пры ўраджайнасці 34,5 ц/га.

Разумеючы, наколькі каштоўная ў гэты час кожная працоўная хвіліна, доўгіх і няспешных гутарак з героямі дня, зразумела, не было. Таму прадстаўляем вашай увазе імёны пераможцаў:

камбайнеры: Валерый Верамеевіч (адзінаццатае жніво), Віктар Кузьма, Аляксей і Васіль Шурмеі (браты), Павел і Юрый Рахаткі (браты), Віталь Бальцэвіч, Пётр Язэпчык;

вадзіцелі: Юрый Карабан і Іван Кулікоўскі (перавезлі па дзве тысячы тон збожжа!), Франц Баран (трыццаць пятае жніво!), Аляксандр Жых, Андрэй Акрыш.

Усе яны атрымалі грашовыя прэміі ад Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Між тым на зернесушыльным комплексе ўдалося пазнаёміцца яшчэ з некалькімі работнікамі гаспадаркі. Часовымі памочнікамі на перыяд сушкі збожжа ўжо другі год запар уладкоўваюцца на працу Аляксандр Лісоўскі і Максім Лазар. Падчас гутаркі Аляксандр паведаміў, што пражывае ён у Першамайску, вучыцца ў Лідскім каледжы. А Максім пра сябе расказаў, што ён жыхар Агароднікаў, вучыцца ў Лідскім дзяржаўным прафесіянальным політэхнічным ліцэі. Абодвух аб’ядноўвае жаданне папрацаваць і зарабіць грошай, таму на працу ў гаспадарку ўладкоўваюцца самастойна. Аказалася, што супрацоўнікі сельскай гаспадаркі добра ведаюць хлопцаў і хваляць іх за працавітасць.

Читайте также: