Главная » Новости » Лента новостей

Эдуард Садоўскі: харчовая бяспека краіны – у надзейных руках

305

viber_2023-03-31_09-16-52-724.jpg

Дырэктар КСУП "Гудагай" Эдуард Садоўскі: 

– Той, хто хоць аднойчы ўдзельнічаў у мерапрыемстве такога маштабу, пагодзіцца, што слухаць ужывую лідара нашай краіны Аляксандра Лукашэнку і глядзець яго выступленне ў запісе – дзве розныя рэчы. Як непасрэдны ўдзельнік Паслання Прэзідэнта, уражаны яго магутнейшым энергетычным зарадам.

Задача нумар адзін, якую акрэсліў беларускі лідар, – захаванне незалежнасці. “Шлях міру і стварэння” – наш агульны арыенцір. Гэтыя традыцыі, а таксама беражлівае стаўленне да роднай зямлі, гісторыі, мовы, каранёў абавязкова трэба перадаць дзецям і ўнукам. Радзіму, як і бацькоў, не выбіраюць – яна адна.

Імпануюць думкі лідара краіны наконт замацавання працаўнікоў аграпрамысловага комплексу на вёсцы: чым далей ад сталіцы – тым больш прэферэнцый. Але яны ні ў якім выпадку яны не павінны быць дармовымі. Людзі павінны атрымліваць не “палучку”, а зарплату – гэта значыць, зарабляць грошы. Калі наша сельгаспрадпрыемства брала ў арэнду ў КСУП “Варняны” малочна-таварны комплекс “Кярняны”, яго работнікам я агучыў гэты прынцып і даў зразумець, што з чалавекам нам па адной дарозе, калі ён будзе працаваць і старацца выконваць работу якасна, своечасова, а не проста адседжваць гадзіны. Мяне радуе, што гэта разумеюць работнікі нашай гаспадаркі і імкнуцца да нарошчвання валавай вытворчасці сельскагаспрадукцыі. З нашага боку для людзей створаны ўсе неабходныя ўмовы для камфортнай працы і адпачынку, яны поўнасцю забяспечаны спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай аховы. Сацыяльная палітыка нашага КСУПа накіравана на падтрымку маладых спецыялістаў і іх замацаванне ў гаспадарцы: калектыўным дагаворам ім прадугледжаны выплаты, выдзяляецца жыллё і службовы транспарт.

Сельская гаспадарка не стаіць на месцы. Мы і надалей будзем імкнуцца на роўных з перапрацоўшчыкамі ўносіць пасільны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі нашай краіны.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Елена Ярошевич
 
Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: