Главная » Новости » Лента новостей

Дзятлаўскім райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў з траваў першага ўкосу па стане на 25 чэрвеня бягучага года.

483

 

У мэтах своечасовай і якаснай нарыхтоўкі кармоў, маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў сельскагаспадарчай галіны раённы камітэт  прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу штогод арганізуе раённае спаборніцтва на перыяд нарыхтоўкі кармоў з траваў першага ўкосу.

Конкурс традыцыйна праходзіць сярод сельскіх працаўнікоў і праводзіцца па дзвюх намінацыях: касьба траў, а таксама здрабненне і падбор сянажнай масы.

Абсалютнымі лідарамі, якія дамагліся лепшых вынікаў у раёне, сталі работнікі  дзвюх сельгасарганізацый – ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Жукоўшчына”.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак наведаў сельгаспрадпрыемствы раёна, каб асабіста павіншаваць перадавікоў корманарыхтовачнага звяна і ўручыць заслужаныя ўзнагароды – дыпломы і грашовыя падарункі лепшым работнікам раёна.

Адным з лідараў раёна па тэрмінах завяршэння касавіцы і нарыхтоўцы кармоў з траваў першага ўкосу з’яўляецца ААТ “Граніт-Агра”. У ходзе прыемнай сустрэчы з работнікамі гаспадаркі Уладзімір Казак  павіншаваў аднаго з лепшых механізатараў прадпрыемства Дзмітрыя Болтача, які сёлета быў задзейнічаны на зялёным жніве і па выніках сваёй працы прызнаны пераможцам раённых спаборніцтваў па касьбе траваў першага ўкосу.

Дзмітрый Анатольевіч зрабіў важкі асабісты ўклад у раённы запас кармавой базы. Па стане на 25 чэрвеня раённы рэкорд  па касьбе дзякуючы спраўнаму механізатару дасягнуў рубяжа ў 977 гектараў.

Дзмітрый Болтач працуе ў гаспадарцы ўжо шэсць гадоў, акрамя касьбы, задзейнічаны і на іншых сезонных аграэтапах: культывацыі глебы, ворыве, сяўбе.

З перамогай стараннага працаўніка ў гэты дзень павіншавалі жонка Наталля і двое яго дзетак – дачушка Ксенія і сын Кірыл, а таксама калегі па працы.

Яшчэ адна прыемная сустрэча адбылася на палетках КСУП “Жукоўшчына”. Тут старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК павіншаваў з перамогай у раённым спаборніцтве на падборы сянажнай масы ў ходзе нарыхтоўкі кармоў з траваў першага ўкосу механізатара сельгасарганізацыі Юрыя Варгана.

Юрый Аляксандравіч працуе ў гаспадарцы ўжо 14 гадоў, акрамя нарыхтоўкі кармоў, задзейнічаны на сезонных веснавых і восеньскіх работах па вывазе арганікі і сяўбе.

Па стане на 25 чэрвеня на падборы зялёнай масы Юрый Варган дасягнуў раённага рэкорду ў 5723 тоны і тым самым унёс значны асабісты ўклад у працэс нарыхтоўкі кармоў.

Акрамя старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК, у гэты дзень Юрыя Варгана з перамогай павіншавалі калегі па працы, а таксама жонка Вольга і тры дачушкі – Варвара, Ульяна і Вікторыя.

Першы ўкос траў у гаспадарках раёна ўжо падыходзіць да завяршэння, аднак работы па нарыхтоўцы кармоў працягваюцца, актыўна вядуцца работы па нарыхтоўцы сена.

 

Па матэрыялам газеты “Перамога”

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.