Главная » Новости » Лента новостей

Дзятлаўшчына рыхтуецца да зімы

98

Зіма не за гарамі. Таму застаецца ўсё менш часу на падрыхтоўку да халоднага сезона. 

Адна з актуальных сёння задач – забяспечыць людзей, якія працуюць у жывёлагадоўчых комплексах і рамонтных майстэрнях сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, “цёплымі” ўмовамі працы. Дадзенае пытанне стаіць на кантролі старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака. Трэцяга лістапада ён з маніторынгам наведаў сельскагаспадарчыя аб’екты ў КСУП “Жукоўшчына” і “Дварэц-Агра”.

Прафсаюзны лідар праверыў наяўнасць і спраўнасць спецыяльных ацяпляльных прыбораў і печаў, ці ўцеплены дзвярныя і аконныя праёмы, паглядзеў стан санітарных і бытавых памяшканняў, звярнуў увагу на тое, каб у пакоях адпачынку было цёпла і ўтульна. Яго цікавіла, як выконваюцца прадпісанні і рэкамендацыі па ўхіленні раней выяўленых недахопаў, таксама “браў на аловак” усе пажаданні і просьбы. Так, на малочнатаварнай ферме ў аграгарадку Раготна працоўны калектыў папрасіў адрамантаваць дзверы ў кароўніку, у Погірах – набыць для прафесійных патрэб пральную машыну і зрабіць санітарны пакой у свабодным памяшканні. На ферме ў вёсцы Зачэпічы ўзніклі некаторыя пытанні па выдачы спецвопраткі і абутку, налічэнняў заработнай платы. Прыемна, што ў пакоях для адпачынку на малочнатаварных фермах у Погірах і Зачэпічах добры парадак, тут цёпла і ўтульна. На жаль, у жывёлагадоўчым комплексе ў вёсцы Нагародавічы яшчэ не завершаны касметычны рамонт бытавых памяшканняў. Абазначаныя праблемы патрабуюць дадатковага вывучэння і дэталёвага аналізу. Аформлены адпаведныя пісьмовыя рэкамендацыі, якія ў далейшым будуць накіраваны для азнаямлення і выканання кіраўніку прадпрыемства.

На рамонтных майстэрнях КСУП “Дварэц-Агра” ў адным бытавым пакоі так і не пастаўлены абагравальнік, раней прадпісаны з-за таго, што там адсутнічае ацяпленне, у другім – па-ранейшаму працякае дах. Разам з тым, з галоўным інжынерам гаспадаркі абмяркоўвалася пытанне аб усталяванні на вуліцы цеплагенератара, які будзе раўнамерна размяркоўваць цяпло па ўсіх майстэрнях. Дадзены рэкамендацыі і па малочнатаварнай ферме Палонка, дзе ў бытавым памяшканні неабходна замяніць кабель для ўсталявання больш магутнага абагравальніка. Акрамя гэтага, з прычыны неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча Уладзімір Казак праверыў, як на жывёлагадоўчых аб’ектах і майстэрнях рэалізуюцца прафілактычныя меры па папярэджанні і недапушчэнні распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі.

Эфектыўнасць рэйдавых мерапрыемстваў бясспрэчная. На працягу ўсёй зімы таксама будзе праводзіцца маніторынг, але ўжо ў рамках рэспубліканскай акцыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу “Наш жывёлавод”, якая стартуе ў снежні. Сярод яе галоўных задач – праверка ўмоваў працы жывёлаводаў, наяўнасці спецыяльнага адзення, абутку, заахвочванне лепшых работнікаў, вывучэнне пытанняў заработнай платы.

У цэлым маніторынг аб’ектаў жывёлагадоўчага комплексу і майстэрняў прайшоў здавальняюча. Вядома, ёсць і недахопы. Аднак усе іх можна паправіць. Было б жаданне, а магчымасць трэба знайсці.

Па матэрыялах газеты «Перамога»

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.