Главная » Новости » Лента новостей

«Дзякуй за працу!» Каля 80 жывёлаводаў Лідчыны будуць адзначаныя прафсаюзамі да 1 красавіка

314

На Лідчыне падыходзіць да завяршэння рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод», галоўная мэта якой – заахвочванне лепшых работнікаў жывёлагадоўчай галіны і стварэнне належных бытавых умоў на працоўных месцах. У гэтыя вясновыя дні сакавіка віншаванні прымалі працаўнікі СВК "Ёдкі-Агра". Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Марсаў падзякаваў ім за працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і ўручыў грашовыя прэміі.

Аператару машыннага даення МТК «Ёдкі» Тэрэсе Шаўчэнка і жывёлаводу Мікалаю Артамонаву было асабліва прыемна. Бо каму, як не ім вядома, што дасягненні высокіх паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі залежыць менавіта ад чалавека, які ўкладвае ў працу час, уменні, вопыт і, вядома, любіць сваю справу. Аляксандр Марсаў, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Ірына Анацка пажадалі перадавікам малочнай вытворчасці здароўя і дабрабыту, не спыняцца на дасягнутым, заўсёды і ва ўсім быць наперадзе.

– Для кожнага чалавека далёка не сакрэт, што багаты асартымент малочных прадуктаў у крамах даступны нам дзякуючы нястомнай працы жывёлаводаў, якія не ведаюць выхадных – віншуючы герояў дня, адзначыў Аляксандр Марсаў. – За гэта нізкі вам паклон і хай здароўе не падводзіць, планы ажыццяўляюцца, а мары спраўджваюцца. Дзякуй за вашу працу!

Таксама ўзнагароды райкама прафсаюза і прафсаюзнага камітэта гаспадаркі атрымалі працаўнікі і іншых жывёлагадоўчых аб'ектаў: на МТК «Ёдкі» – слесар Андрэй Дунай, на МТФ «Ёдкі» – аператар машыннага даення Марына Хрыпунова і слесар Віктар Ражкоў, на МТФ «Дакудава» – памочнік брыгадзіра Наталля Карабан і слесар Яўгеній Касяк, на ферме «Біскупцы» – жывёлавод Святлана Бічэль.

Акрамя прыемных момантаў падчас правядзення акцыі прадстаўнікамі прафсаюзнага руху раёна вывучаюцца сацыяльна-бытавыя ўмовы на фермах і комплексах, стварэнне кіраўнікамі бяспечных умоў працы для людзей, забеспячэнне персаналу спецыяльнай вопраткай. Таксама падчас сустрэч з калектывамі паднімаюцца і разглядаюцца ўсе звароты членаў прафсаюза па розных пытаннях.

Дарэчы, акцыя “Наш жывёлавод” прадоўжыцца на Лідчыне да 1 красавіка. Падчас яе ўжо ўзнагароджаны 37 перадавікоў жывёлагадоўчай галіны ў чатырох гаспадарках раёна. Яшчэ каля 40 лепшых спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў будуць прымаць віншаванні ў самы найбліжэйшы час.

По матэрыялу раённай газеты

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной