Главная » Новости » Лента новостей

Дзве тысячы тон збожжа намалацілі Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч

206

 

Першымі сярод камбайнерскіх экіпажаў 2 тысячы тон збожжа намалацілі Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч – першыя тысячнікі Астравеччыны.

 

Сёлетняя ўборачная кампанія спрыяе гудагайскім хлебаробам – яны абмалацілі больш за 80% плошчаў збожжавых і зернебабовых. У КСУП “Гудагай” 12 камбайнерскіх экіпажаў запісалі на свой рахунак па тысячы тон збожжа. Учора камбайнер Яўген Грабоўскі і яго памочнік Аляксандр Ермаковіч зарабілі другую зорачку на жніве–2020, усяго іх на чырвоным камбайнавым полі – 12.

 

IMG_8243.JPG

 

Двухтысячнікаў з выдатным вынікам павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула. Гучныя апладысменты ад таварышаў па ніве сталі прыемным дадаткам да кветак і падарункаў для Яўгена і Аляксандра.

ostrovets.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной