Главная » Новости » Лента новостей

Две буренки из СПК «Свитязянка-2003» вошли в ТОП-10 самых молочных коров Гродненской области (+инфографика)

94

СВК “Свіцязянка-2003” стабільна трымае першае месца на Карэліччыне па надоях і якасці малака. Больш за тое, свіцязянскія рагулі часта займаюць высокія месцы на абласным і рэспубліканскім этапах. Так, у чэрвені 2023 года карова трэцяй лактацыі Ціяра заняла трэцяе месца ў намінацыі “Лепшая племянная карова малочнай пароды” на Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2023”.

Для свіцязянцаў 2024 год пачаўся з прыемнай навіны: карова трэцяй лактацыі Байра 685 і другой лактацыі Стэфанія 940 занялі другое і чацвёртае месцы ў рэйтынгу дзесяці лепшых кароў вобласці адпаведна. Надой Байры 685 за 305 дзён склаў 17 509 кг, утрыманне тлушчоў у ім — 4,03%, а індэкс RM (індэкс племянной каштоўнасці па малочнай прадуктыўнасці) — 154 — самы высокі ў вобласці.

Добрыя паказчыкі і ў Стэфаніі 940. За 305 дзён яна дала 17 262 кілаграмы малака, у якім утрымліваецца 4,29% тлушчоў — самы высокі паказчык у вобласці. Індэкс RM у гэтай рагулі — 114.

У 2023 годзе работнікі “Свіцязянкі-2003” надаілі 225 004 цэнтнеры малака, што на 13 044 ц больш, чым у мінулым (агульнараённы паказчык — 930 405 ц, 108,5% да ўзроўню мінулага года). Толькі ў снежні мінулага года было надоена 19 410 ц, што на 1652 больш, чым у снежні 2022 г. Надой на адну рагулю склаў 11 689 кг, што на 421 кг больш, чым у 2022 г. Вытворчы патэнцыял малочнай прадуктыўнасці складае 12 718 кг (агульнараённы паказчык — 9526 кг).

Дырэктар Цэнтра селекцыі і генетыкі па Карэліцкім раёне Галіна Карп адзначае, што сакрэт поспеху гаспадаркі — у бясспрэчным выкананні тэхналогіі, руплівасці і адданасці ўсіх, хто працуе з жывёлай:

— Гаспадарка мэтанакіравана займаецца вырошчваннем цялушак з сярэднясутачнымі прывагамі 829 г. У СВК самы высокі працэнт у раёне забяспечанасці цялушкамі — 109%, пры гэтым агульнараённы паказчык складае 92%. Дзякуючы высокім сярэднясутачным прывагам і захаванню тэхналогіі вырошчвання маладняку ўзрост першага асемянення цялушак — 14 месяцаў, а расцёл у 23 месяцы. Першы расцёл павінен быць у прамежку ад 23 да 25 месяцаў, таму паказчык “Свіцязянкі-2003” вельмі годны.

Вытворчасць жывёлаводчай і раслінаводчай прадукцыі ў СВК «Свіцязянка-2003» у 2023 годзе

 

 

Сяргей СТОЛЯР

Інфаграфіка «Полымя»

Читайте также: