Главная » Новости » Лента новостей

У юбілей Астраўца сельская гаспадарка здзіўляла і крэатывіла

361

IMG_1677.JPG

Яркім і святочным было шэсце “Па вуліцах роднага горада”.

Кожны калектыў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Астравеччыны старанна падрыхтаваўся і парадаваў гледачоў не толькі арыгінальным афармленнем сваёй калоны, але і ўсмешкамі і радасным настроем, які перадаваўся ўсім навокал.

IMG_2072.JPG

IMG_1746.JPG

photo_5407104246886812990_y.jpg

Падворак працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна здзівіў не толькі памерамі, але і прадуманасцю, выверанасцю кожнай дэталі “інтэр’ера”.

Тон задаваў стыльны трактар з вялізнай кепкай і трыма чырвонымі пяцёркамі.

Сімвалічнай стала фотазона, дзе астраўчане з задавальненнем   рабілі сэлфі: задні план – градзірні Беларускай АЭС. Арыгінальна і з глыбокім сэнсам: сельская гаспадарка і мірны атам – два “кіты” нашага стабільнага заўтра.

І вялікая кніга з прыродных матэрыялаў: гліны, саломкі, кветак, сабраных з астравецкіх палёў, таксама была да месца.

Турыстычныя “фішкі” на сельскагаспадарчую тэматыку на сваім падвор’і прадэманстравала аграсядзіба “Радзюшы”, чым здзівіла, але яшчэ больш парадавала гараджан і гасцей свята. Не толькі яблыкі і прадукты для дэгустацыі прапаноўвала гаспадыня – жывы куток раскінуўся перад палаткай аграсядзібы: індыкі, трусы, гусі, авечкі і козы!

Папулярнасцю карысталася прадукцыя індычкі – да слова, фермерская гаспадарка “Астравецкая” прэзентавала сябе на свяце падобнага масштабу ўпершыню.

Чэргі да палатак прадпрыемстваў суседніх раёнаў, дзе праходзіла дэгустацыя тварагу, сыроў, мясной прадукцыі, падказвалі: астраўчане не толькі пакаштуюць, але і прыкупяць кілаграм-другі таго, што спадабалася.

 

 

photo_5407104246886812992_y.jpg

photo_5407104246886812993_y.jpg

photo_5407104246886812994_y.jpg

photo_5407104246886812995_y.jpg

photo_5407104246886812996_y.jpg

photo_5407104246886812997_y.jpg

photo_5407104246886812991_y.jpg

Текст и фото: Ольга Хотянович, Марина Мацкевич
По материалам газеты "Астравецкая праўда"
 
 

Читайте также: