Главная » Новости » Лента новостей

Да Дня народнага адзінства – шэраг знакавых мерапрыемстваў

143

Маладое свята – Дзень народнага адзінства – ужо па значнасці стала на адзін узровень з такімі фундаментальнымі датамі нашай дзяржаўнасці, як Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Прынятае Кіраўніком дзяржавы рашэнне было вывераным і правільным. Сапраўды, уз’яднанне Беларусі 17 верасня 1939-га  – эпахальная падзея, якая здолела аб’яднаць нашу нацыю і паставіць яе на шлях развіцця. У раёне гэтай даце ўдзяляецца вялікая ўвага.

15 верасня старт святочным мерапрыемствам дала экскурсія па выставачнай зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці     “Традыцыі продкаў”. Яна была арганізавана і праведзена для маладых спецыялістаў раёна.  Загадчык аддзела рамеснай дзейнасці Карэліцкага дома рамёстваў Юлія Баярэнка расказала прысутным пра  сабраныя экспанаты выставы. Асаблівую ўвагу звярнула на калекцыю сялянскага касцюма, які насілі ў Карэлічах у пачатку ХХ стагоддзя, засяродзіла ўвагу  на вырабах з саломкі, гліны і дрэва. Усе жадаючыя мелі магчымасць набыць сувеніры на памяць аб сённяшнім дні.

На першым і другім паверсе раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці працавала выстаўка-прэзентацыя “Беларусь. Радзіма. Адзінства”. На ёй  прадстаўлены дасягненні арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Сваю дзейнасць прэзентавалі дзеючыя раённыя партыі  “Белая Русь” і Камуністычная.  Старшы навуковы супрацоўнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Аляксей Караян правёў гістарычны экскурс па выставе “Цяжкі шлях уз’яднання”.

На першым і другім паверсе раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці працавала выстаўка-прэзентацыя “Беларусь. Радзіма. Адзінства”. На ёй  прадстаўлены дасягненні арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Сваю дзейнасць прэзентавалі дзеючыя раённыя партыі  “Белая Русь” і Камуністычная.  Старшы навуковы супрацоўнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Аляксей Караян правёў гістарычны экскурс па выставе “Цяжкі шлях уз’яднання”.

Госці мерапрыемства і жыхары Карэліччыны прынялі ўдзел  у мітынгу “Помніць імёны герояў”.

Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа – уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Народ упершыню атрымаў шанс пабудаваць уласную дзяржаву на сваёй гістарычнай зямлі, таму 17 верасня – пункт  адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа.

Ураджэнцы Карэліцкага раёна таксама прымалі ўдзел у тых даўніх гістарычных падзеях. Мы ганарымся імёнамі Паўла Жалезняковіча, Сымона Носа, Кацярыны Главінскай, Зінаіды Шэўкі, Уладзіміра Карася і многіх іншых.

І сёння мы аддаём даніну памяці нашаму земляку, удзельніку рэвалюцыйнага руху, сакратару Карэліцкага падпольнага райкама Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі Мікалаю Пятровічу Арцюху.

Удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да помніка падпольшчыка.

Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці  аб’яднаў жыхароў райцэнтра  на святочным канцэрце Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя Росы”.

Ирина Пеньковская

Читайте также: