Главная » Новости » Лента новостей

Чырвоны дыплом для ААТ «Карэлічы-Лён»

153

Аліна Бандарчук пасля заканчэння вышэйшай установы краіны з чырвоным дыпломам прыехала на працу ў ААТ «Карэлічы-Лён». 2 жніўня бягучага года была прынята юрысконсультам.

Мілы сэрцу куточак

Аліна нарадзілася і вырасла ў Навагрудку. Гэты мілы сэрцу куточак заўсёды прывабліваў і цяпер прыцягвае дзяўчыну.

Закончыла сярэднюю школу № 7 г. Навагрудак. Любіла грамадазнаўства, навуку аб соцыуме, а таксама замежную мову, таму выбрала прафесію юрыста.

— Навагрудак — мой любімы горад, — прызнаецца Аліна.—  Тут нарадзілася, тут мая сям’я, сябры, знаёмыя. У ім ёсць усё для жыцця і адпачынку. Вельмі прыгожы горад са сваёй гісторыяй. Кожныя выхадныя езджу дамоў, цягне ў родныя мясціны. Гэтую любоў немагчыма ні з чым параўнаць. Адтуль пачаўся шлях у вялікае жыццё.

Жыццёвы выбар

Пасля заканчэння 11 класаў Аліна Бандарчук паступіла на факультэт кіравання па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і права» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Падчас вучобы на працягу чатырох гадоў вывучала многае. Дзяўчына стала самастойнай і сама магла прымаць рашэнні. Вучоба дала трывалыя веды, і Аліна стала адчуваць сябе больш упэўнена.

— Юрыст — прынцыповы чалавек, — гаворыць субяседніца. — Ён надзелены празмерным пачуццём справядлівасці і заўсёды гатовы дапамагаць людзям, умее суперажываць.

Мы атрымалі багаж тэарэтычных ведаў. У мяне быў крымінальна-прававы профіль — спецыялізавалася на вывучэнні прадметаў «Крымінальнае права», «Судовыя экспертызы», «Крыміналістыка». Але, на жаль, спецыялізацыя не ўлічвалася пры размеркаванні.

На сённяшні дзень я не крыміналіст, а юрысконсульт у арганізацыі. Хаця шкадавання няма, я адчуваю сябе тут сваёй, авалодваю прафесіяй на практыцы.

Першыя крокі ў прафесію

Аліна Бандарчук пасля заканчэння вышэйшай установы краіны з чырвоным дыпломам прыехала на працу ў ААТ «Карэлічы-Лён». 2 жніўня бягучага года была прынята юрысконсультам.

— Сустрэлі мяне добра,— успамінае малады спецыяліст. — Калектыў добразычлівы, у просьбах ніхто на адмаўляе. Словы ўдзячнасці хочацца выказаць кіраўніку прадпрыемства Фёдару Мікалаевічу Жуку, яго намесніку па ідэалагічнай рабоце, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, майстру змены Наталлі Уладзіміраўне Дасько, вядучаму спецыялісту па кадрах Таццяне Іванаўне Зубовіч.

Пры ўладкаванні на працу на ААТ «Карэлічы-Лён» мне прадаставілі жыллё ў інтэрнаце і дапамаглі яго абуладкаваць.

Зараз юрысконсульт займаецца афармленнем дагавароў, дакументаў на экспарт, вырашэннем бягучых пытанняў.

— Мне камфортна вырашаць пытанні з кіраўніцтвам прадпрыемства, — гаворыць Аліна Бандарчук. — Утульна тут пражываць. Ціха і спакойна ў гарпасёлку. Людзі добразычлівыя, спагадлівыя, з пачуццём гумару. Наша  прафесія важная — абарона тых, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Калі падстаўляеш плячо, сам становішся багацейшым.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.