Главная » Новости » Лента новостей

Чым займаюцца хлебаробы ў дажджлівае надвор’е на Астравеччыне

33

Некалькі дзён запар надвор’е псавала настрой хлебаробам: камбайны ў поле не выйшлі. Напачатку тыдня зазірнула ў Малі на механічныя майстэрні КСУП “Гудагай”, каб даведацца, чым займаюцца аграрыі ў гэты час.

– Магчыма, расчарую вас, але задзейнічаных на жніве механізатараў тут адзінкі, – усмешліва сказаў загадчык майстэрні Іван Бародка. –Збожжаўборачныя машыны новыя, чатыром камбайнам – ад года да двух, рамонту яны не патрабуюць. У дажджлівае надвор’е механізатары перасаджваюцца на іншую тэхніку: хтосьці грузіць арганіку, іншы развозіць на фермы і комплексы “зялёнку” – словам, без справы ніхто не сядзіць.

Ды і сам Іван Бародка летам працуе камбайнерам.

– Гэтае жніво для мяне – дзясятае. Падчас вучобы ў каледжы на канікулах звярнуўся ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання з просьбай папрацаваць. Накіравалі ў КСУП “Гудагай”, тут адразу даверылі камбайн, – узгадвае Іван. – Кожны год у мяне мяняюцца памочнікі. Сёлета ў пары з практыкантам Даніілам Сцефановічусам. Напачатку яму было складана, але хлопец уцягнуўся і добра спраўляецца са сваімі абавязкамі.

Дажджлівае надвор’е на руку тым механізатарам, у камбайнах якіх трэба нешта замяніць.

Уладзіміра Шаблавінскага, які летась з напарнікам Вадзімам Грымбоўскім першым на Астравеччыне сярод маладзёжных экіпажаў перасягнуў намалот у тысячу тон, заспела ля “Джон-Дзіра 9660”.

– Непагадзь – нагода праверыць, ці ўсё спраўна працуе пасля “набітых” 400 з “капейкамі” тон збожжа, – расказаў камбайнер. – На “Джон-Дзіры”, якому ўжо 17 сезонаў, працую трэці год. Галоўнае – своечасовае тэхнічнае абслугоўванне, тады тэхніка не падвядзе.

Упершыню з Уладзімірам Шаблавінскім – памагаты з аўтапарка Ігар Бараноўскі:

– Жніво – знаёмая для мяне справа. Некалькі сезонаў працаваў памочнікам, потым – камбайнерам у калгасе імя Карла Маркса: мы з напарнікам першымі ў гаспадарцы “бралі” “тысячу” тон. Апошні раз быў на ўборцы ў 2006 годзе. Чаму сёлета вырашыў вярнуцца да камбайнерскай справы? Напэўна, гэта азарт. Хто аднойчы ўбіраў збожжа, зразумее мяне.

Текст: Алёна Ганулич
По материалам "Астравецкая праўда"

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.