У будаўнічай брыгадзе КСУП «Гудагай» працуе 21 чалавек. На першы погляд няшмат, але ў дзень майго прыезду ў гаспадарку яны завіхаліся на некалькіх аб’ектах.
Чым займаецца будаўнічая брыгада КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна
У будаўнічай брыгадзе КСУП «Гудагай» працуе 21 чалавек. На першы погляд няшмат, але ў дзень майго прыезду ў гаспадарку яны завіхаліся на некалькіх аб’ектах.
Эдуард Безляповіч, прараб
Пакуль адны работнікі ўмацоўвалі кроквіны, іншыя завіхаліся на пілараме, якая размешчана непадалёк.КСУП «Гудагай» – адзіная гаспадарка ў раёне, дзе ёсць кран з грузападымальнасцю 25 тон і стралой даўжынёй 28 метраў. Гэтай машынай не першы год кіруе Іосіф Івашкевіч, які перайшоў у «Гудагай» з МПМК.
З 1983 года з грузападымальным кранам «сябруе» Іосіф Івашкевіч
– У будаўнічай брыгадзе кожны мае адпаведную кваліфікацыю, – працягвае прараб. – І заробкі на нашым прадпрыемстве добрыя. У чэрвені сярэдняя зарплата склала 1 800 рублёў, у мінулым месяцы – 2 100, а зваршчык дык і ўвогуле 3 тысячы атрымлівае. Людзі зацікаўлены выконваць работу добра, таму і стараюцца. Недобрасумленныя доўга не затрымліваюцца.Да слова сказаць, Эдуард Безляповіч пра будаўніцтва ведае ўсё. У працоўнай кніжцы мужчыны, можна лічыць, адзін запіс з 1980 года – мяняліся толькі назвы пасад: майстар-будаўнік, прараб, намеснік старшыні, галоўны інжынер-будаўнік, прараб…
– Колькі зроблена за гэты час, многае – сваімі сіламі. Адміністрацыйны будынак у Палушах, жылыя дамы, дзіцячы садок, малочна-таварны комплекс «Германішкі» – усяго і не пералічыш, – узгадвае Эдуард Вікенцьевіч і пераходзіць да клопатаў надзённых. – З пачатку года на старой ферме ў Смілгах перарабілі памяшканні пад адкорм. У Германішках з карусельнай сушылкі зрабілі фуражны склад, бо вырошчваннем льну даўно не займаемся. У Малях на старых складах, куды маглі заязджаць толькі «газончыкі», цяпер пройдуць сучасныя пагрузчыкі і машыны. Заканчваем добраўпарадкаванне тэрыторыі ля кафэ «Эдэм», хутка там з’явіцца драўляная альтанка і пірс на штучным вадаёме. Пасля здачы аб’екта ў Палушах пераедзем у Кярняны, дзе будзем узводзіць цэх для ўтрымання цялят. Будаўніцтвам новых жывёлагадоўчых памяшканняў на гэтым комплексе займаецца падрадная арганізацыя ААТ «Будаўнік». Нам пашчасціла з кіраўніком: Эдуард Іванавіч моцны гаспадар, таму будуюцца комплексы і жыллё, а «ўзроставыя» аб’екты прыгажэюць і абнаўляюцца.
У сельскай гаспадарцы Тадэвуш Налівайка з 1981-га, апошнія 11 гадоў працуе стропальшчыкам
Піларамшчык Іван Алёкса








