Главная » Новости » Лента новостей

Члены информационно-пропагандистской группы №3 во главе с заместителем руководителя группы Пеньковской И.Л., председателем Кореличской РО профсоюза работников АПК, встретились с коллективом КСУП «Малюшичи»

73

17 ліпеня 2023 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Закон “Аб народным апалчэнні”. Члены ІПГ абмеркавалі новы закон на адзіным дні інфармавання насельніцтва, які прайшоў у вёсцы Баранавічы Малюшыцкага сельсавета.

Перад калектывам прадпрыемства выступіў начальнік адасобленай групы Карэліцкага раёна ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Сяргей Шалін, які распавёў аб сутнасці і паўнамоцтвах народнага апалчэння.

— Камплектаванне атрадаў народнага апалчэння ажыццяўляецца добраахвотнікамі, здольнымі па стане здароўя выконваць ускладзеныя на іх задачы, не маючымі перашкод да выкарыстання зброі, — адзначыў ваенны камісар.

Са слоў Сяргея Шаліна, фарміраванне народнага апалчэння — адэкватны адказ на беспрэцэдэнтнае засяроджванне войскаў блока НАТА на межах Саюзнай дзяржавы.

— Як сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка: “Вы бачыце, што адбываецца ў нашых суседзяў. Блізкія нам людзі, не чужыя. Шмат сваякоў там, тут. Гэта страшная справа. Робім высновы, урокі для нас вельмі сур’ёзныя. Але я хачу, каб вы разумелі: мы зброяй не бразгаем, але рыхтуемся ў любы момант абараніць сваю краіну”.

З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за студзень-чэрвень 2023 года азнаёміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская. Таксама на сходзе было ўзнята пытанне прафілактыкі п’янства. Было адзначана, што рост “п’янай” злачыннасці назіраецца ў 6 раёнах Гродзенскай вобласці: Кастрычніцкім (з 110 да 118), Ваўкавыскім (з 57 да 84), Карэліцкім (з 19 да 21), Свіслацкім (з 13 да 17), Слонімскім (з 40 да 48) і Шчучынскім (з 35 да 50).

Былі дадзены і парады тым, хто заблукаў у лесе. Так, калі вы зразумелі, што згубіліся, у першую чаргу супакойцеся і агледзьцеся. Паведаміце ратавальнікам па нумары 101 або 112 свае прыкладныя каардынаты, апішыце, каля якога населенага пункта знаходзіцеся, адкуль заходзілі ў лес. У чаканні дапамогі не варта пераходзіць, змяняючы накірунак. Лепш заставацца на адным месцы, або рухацца туды, дзе ёсць дакладныя арыенціры. Калі вам выразна відаць дарогу, выйдзіце да яе — тут вас лягчэй будзе знайсці. Крычыце, стукайце палкамі аб дрэвы, гук ад іх далёка разыходзіцца па лесе, ён не стварае такога рэха, як чалавечы голас. Так вас знойдуць хутчэй.

Калі апынуліся ў лесе без тэлефона, а сваё месцазнаходжанне не можаце вызначыць нават прыблізна, спыніцеся і супакойцеся. Галоўнае для вас — выйсці да людзей, таму важнымі арыенцірамі будуць лініі электраперадачы, прасекі і сцяжынкі. Калі на шляху сустрэўся ручай або рака, прытрымлівайцеся руху ўніз па плыні — яна заўсёды прывядзе да людзей. Прыслухайцеся: шум транспарту чуваць за 3-4 км, брэх сабакі — за 2-3 км, цягніка, які рухаецца, — за 10 км, ідзіце на гук.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

По материалам газеты "Полымя"

Читайте также: