Главная » Новости » Лента новостей

ЧЕСТВОВАНИЕ ЛУЧШИХ РАБОТНИКОВ, ПРИВЕТСТВИЕ ОТ ГОСТЕЙ ИЗ РОССИИ, ДУШЕВНЫЙ КОНЦЕРТ.

189

В КОРЕЛИЧАХ СОСТОЯЛАСЬ ПРАЗДНИЧНАЯ ПРОГРАММА «ЦВЕТИ ПОД СИНИМ НЕБОМ, БЕЛАРУСЬ!»

Дзённая святочная праграма “Квітней пад сінім небам, Беларусь!” прайшла на галоўнай плошчы райцэнтра. У рамках праграмы ўшанавалі жыхароў раёна, занесеных у Кнігу славы Карэліцкага раёна, узнагародзілі перадавікоў у розных сферах дзейнасці.

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”  Яўген Чычкан уручыў Падзяку Карэліцкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”  Ксеніі Баранчык, майстру  змены Карэліцкага сырцэха, Падзячнае пісьмо РА рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” — Ларысе Шуглі,  настаўніку сярэдняй школы №2 райцэнтра, Ганаровую грамату Карэліцкай РА ГА “Беларускі саюз жанчын” — сартыроўшчыку доўгага валакна ААТ “Карэлічы-Лён” Марыне Капытко.

Ганаровую грамату Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручылі  члену Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Але Жукоўскай, вядучаму інжынеру па ТБ СВК “Маяк-Заполле”, а Падзячнае пісьмо Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі Аляксандр Ложачнік, электрагазазваршчык рамонтна-мантажнага ўчастка ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” і Валерый Рэўкоўскі, загадчык гаспадаркі УА “Мірскі дзяржаўны каледж”.

Читайте также: