Час пошукаў, весялосці і бесклапотнасці
У гэтую нядзелю будзе адзначацца Дзень моладзі і студэнцтва –свята тых, хто робіць першыя самастойныя крокі ў вірлівае і непрадказальнае жыццё і спрабуе спраўдзіць свае дзіцяча-юнацкія мары.
Часнойць Дар’я, інжынер-тэхнолаг КСУП “Гервяты”.
Ці ўсе дарогі адкрыты маладым?
Так, канеше! У нас шмат магчымасцей, каб знайсці сябе. І гэта не так складана – усё залежыць ад цябе: хочаш ты чагосці дасягнуць ці не. Калі ёсць мэта, то знойдзеш і шлях. Зразумела, ідэальна не бывае, здараюцца і перашкоды – але яны пераадольваюцца. А маленькія няздачы, вядома, загартоўваюцца і яшчэ і яшчэ больш падштурхоўваюць замгацца за мару. Дарэчы, што ў нашай краіне моладзі надаецца шмат увагі: ладзяцца цікавыя і карысныя мерапрыемствы, дапамагаюць увасабляць у жыццё нашы ідэі.
Людзі старэйшага пакалення часта гавораць: “Вось мы ў вашым узросце…”. А чым адрозніваецца іх маладосць і ваша?
Не аднойчы чула такія словы і ад бацькоў, і ад бабуляў-дзядуляў, і на працы. Мне здаецца, цяперашнім дарослым у іх маладосці было цяжэй, чым нам. Хаця, трэба адзначыць, яны ў нашым узросце былі больш адказныя і падрыхтаваныя да самастойнага жыцця. У іх не было тэлефонаў і інтэрнэту – затое яны мелі больш жывых стасункаў. А наша пакаленне трапіла ў палон гаджэтаў і сацыяльных сетак.
Калі, па-вашаму, заканчваецца маладосць і пачынаецца сталасць?
Не ведаю. (Смяецца.) Мне здаецца, няма такіх межаў. Магчыма, усё залежыць ад асабістага адчування: можна і ў 60 гадоў лічыць сябе маладымі і, наадварот, у 30 думаць, што жыццё амаль прайшло, - гэта індывідуальна.
Што цікавіць менавіта Вас і Ваша пакаленне ўвогуле?
Люблю фатаграфаваць. Здаецца, трэба напісаць пра нейкае мерапрыемства ці падзею на працы – і гэта мне таксама цікава. Нават рэкламу рабіла. Хоць зусім не маёй спецыяльнасці такая дзейнаць, але здорава спрабаваць нешта новае. Захапляюся валейболам. З задавальненнем раблю хатнія справы – не чакаю “загаду”, сама бачу, што тое ці гэтае трэба зрабіць. Дарэчы, лёгка згаджаюся дапамагчы іншым людзям – дабро абавязкова вяртаецца. Інтарэсы ў нашага пакалення розныя: адны любяць тусоўкі, другія жывуць толькі працай, трэція наведваюць канцэрты – кожнаму, як кажуць, сваё.
Ахарактарызуйце маладосць 5-цю словамі.
(Задумваецца.) Бадзёрасць, бесклапотнасць, расквіт, памылкі, закаханасць.
С.Фёдарава, М.Мацкевіч








