Главная » Новости » Лента новостей

Цалкам вызначаны пераможцы пасяўной кампаніі на Астравеччыне

254

Падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць спаборніцтва сярод механізатараў: вызначаны ўсе яго пераможцы.

Нагадаю прафсаюзны лідар аграрыяў Юрый Адула ў першай дэкадзе мая павіншаваў лепшых механізатараў з перамогай. На Астравеччыне яшчэ працягвалася сяўба цукровых буракоў і кукурузы, таму лепшыя працаўнікі ў дзвюх намінацыях заставаліся невядомымі.

Самым хуткім, спрытным і старанным у прыгортванні зярнят кукурузы прызнаны механізатар РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Валерый Жэгарыс, які сёлета святкаваў перамогу ў намінацыі “Сяўба збожжавых”. Першым сярод сейбітаў цукровікаў стаў Віктар Бабойць з КСУП “Гервяты”. Акрамя гэтага, за інфармацыйную работу была адзначана старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП “Міхалішкі” Ірына Мацкела.

па матэрыялах "Астравецкая прауда"

Читайте также: