Главная » Новости » Лента новостей

Асемянатар ААТ “Агра-ГЖС” Віктар Іванавіч Янковіч заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве

309

Аператар па штучным асемяненні жывёлы малочнатаварнага комплексу “Астрына-777” ААТ “Агра-ГЖС” Віктар Іванавіч Янковіч заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве па вывядзенні буйной рагатай жывёлы.

Павіншаваць перадавіка з чарговым працоўным дасягненнем прыехалі намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Іванавіч Тодрык, прафсаюзны лідар аграрыяў Шчучыншчыны Генрых Іосіфавіч Юрэвіч і дырэктар ААТ “Агра-ГЖС” Віктар Генрыхавіч Паўлюкевіч.

– Выхад цялят у вас склаў 96 на 100 кароў, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам у раёне, – зазначае Анатолій Іванавіч Тодрык. – Аднак спыняцца на дасягнутым нельга! Тым больш, што летась вы былі прызнаны лепшым асемянатарам Гродзеншчыны. Жадаю здароўя, удачы і новых працоўных перамог!
У прысутнасці спецыялістаў малочнатаварнага комплексу “Астрына-777” Анатолій Іванавіч уручыў Віктару Іванавічу Янковічу заслужаныя ўзнагароды – дыплом і грашовую прэмію.

– Я па прафесіі будаўнік, аднак сем гадоў таму дырэктар ААТ “Агра-ГЖС” Віктар Генрыхавіч Паўлюкевіч угаварыў мяне перакваліфікавацца ў асемянатары, – гаворыць Віктар Іванавіч. – З той пары не перастаю вучыцца і павышаць свой прафесіяналізм. Як вынік, апошнія тры гады ўваходжу ў тройку перадавых аператараў па штучным асемяненні жывёлы ў вобласці. Прывёў у жывёлагадоўлю і сваю жонку Наталлю Валянцінаўну, якая працуе лабарантам на малочнатаварнай ферме “Грамкі”. Цяпер працуем разам на карысць роднай гаспадаркі.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

dzyannica.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной