Асабісты рэкорд
Першым у Лідским раёне тысячнікам на адвозцы збожжа 22 ліпеня стаў вадзіцель філіяла «Дзітва» ААТ «Лідахлебапрадукт» Іван Лось. На новенькім аўтамабілі МАЗ-650, які даверыла яму гаспадарка вясной, ён перавёз 1700 тон збожжа з улікам рапсу. Падзякаваць аграрыю за годную працу ў поле каля вёскі Бярнуці прыехалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Марсаў, дырэктар сельгаспрадпрыемства Ігар Волчак і старшыня прафкама філіяла Леанарда Валынец.
– За адзін раз перавожу 40 тон збожжа, у дзень у сярэднім раблю 5-8 рэйсаў, – гаворыць герой жніва. – А аднойчы перавёз за дзень 253 тоны. Гэта мой асабісты рэкорд. На жаль, поспех у агульнай справе залежыць ад надвор’я. Тут то сонца, то дождж. Вільготным ураджай не ўбіраецца. Збожжаўборачная тэхніка часта прастойвае, чакае, калі можна будзе выйсці ў поле.
Цяперашняе жніво для вадзіцеля адзінаццатае. У перадавікі ён выходзіць кожны год. І цяпер упэўнена гаворыць, што перавязе за збожжаўборачную кампанію каля 3000 тон збожжа.
По материалу районной газеты
Наши контакты
Наш адрес
230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32
8 (0152) 62-50-11
obkom.apk.grodno@mail.ru
Время работы
Пн-Чт: 8.00 - 17.00
Пт: 8.00 - 15.45
Сб-Вс: выходной