
Другімі на Астравеччыне звыш дзвюх тысяч тон зерня давялі да патрэбнай кандыцыі аператары зернесушыльнага комплексу КСУП “Гудагай” Вадзім Адамковіч і Віталь Андрушкевіч.
У пары хлебаробы працуюць шосты сезон і штогод трапляюць у тройку лепшых зернесушыльшчыкаў раёна. Летась яны першымі на Астравеччыне дапрацавалі звыш 2 тысяч тон зерня, а сёлета крыху саступілі калегам з комплексу ў Малях.
З прызавым месцам у жніўным спаборніцтве працаўнікоў павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексуЮрый Адула і галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч. Акрамя дыплома зернесушыльшчыкі атрымалі грашовую прэмію.










