Главная » Новости » Лента новостей

Актуальнае меркаванне. Юрый Сянько: “Задача – надаць новы імпульс турыстычнай сферы”

10

У межах Адзінага дня інфармавання Дзятлаўшчыну наведаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, дзе сустрэўся з калектывам санаторыя “Альфа Радон”.

Юрый Аляксеевіч адзначыў, што сёлета ў Беларусі вялікая ўвага будзе надавацца развіццю турыстычнай сферы, і роля прафсаюзаў у гэтым плане істотная.

– На дзяржаўным узроўні пастаўлена задача надаць новы імпульс турыстычнай сферы. Калі ў лічбах, то ўклад турызму ў эканоміку краіны за пяць гадоў неабходна павялічыць у два разы. Пры гэтым зразумела, што турызм – гэта магчымасць развіцця не толькі асобных арганізацый, а ўсяго рэгіёна. Кожная паездка з турыстычнай мэтай дае магчымасць для атрымання даходаў тых, хто займаецца размяшчэннем, харчаваннем, забяспечвае транспарт, культурную праграму, сувеніры. У выніку ствараюцца працоўныя месцы, развіваецца малы бізнес і аграэкатурызм, павышаецца загрузка інфраструктуры, фарміруецца падатковая база і з’яўляецца рэсурс для добраўпарадкавання тэрыторый. Добрыя напрацоўкі ў сферы турызму ў краіне ўжо ёсць. Напрыклад, колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, павялічылася за чатыры гады з 71,4 тысячы да амаль 367 тысяч чалавек. У сістэме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі таксама дзейнічае 12 санаторыяў. І напэўна ведаем, што гэта сфера патрабуе пастаяннага развіцця, абнаўлення, увагі да самых, здавалася б, нязначных пытанняў. Заўважу, што прыярытэт у праграме развіцця краіны на моцныя рэгіёны – гэта не проста дэкларацыя аб намерах. Каб дасягнуць гэтай мэты, трэба вызначыць канкрэтныя мерапрыемствы, механізмы іх рэалізацыі, фінансавыя сродкі. Аднак трэба разумець, што яе рэалізацыя залежыць не толькі ад органаў улады, але і ад кожнага з нас. Эфектыўнасць работы прадпрыемстваў, рэалізацыі тых ці іншых ініцыятыў – гэта вынік не толькі рашэнняў кіраўніцтва на розных узроўнях, але і зладжанай, якаснай работы кожнага на сваім месцы.

Наталля АВЯРЧУК

Читайте также: