Главная » Новости » Лента новостей

Активные участники уборочной кампании получили награды от Кореличского райкома профсоюза работников агропромышленного комплекса

291

Жніво на Карэліччыне блізіцца да завяршэння, а ўзнагароджванне лепшых працаўнікоў палёў працягваецца.

11 членаў Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, прыняўшых найбольш актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі бягучага года, узнагароджаны Падзячнымі пісьмамі Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская, уручаючы Падзякі і прэміі, для кожнага знайшла цёплыя словы віншаванняў.

Віншуем з узнагародай!

Сяргея Вашэсціка, вадзіцеля КСУП “Царука”, Міхаіла Гаўрылку, электрыка СВК “Маяк-Заполле”, Уладзіміра Гіза, аператара зернесушыльнага комплексу КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, Міхаіла Гірзу, вадзіцеля КСУП “Племзавод Карэлічы”, Генадзія Долмата, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці СВК ”Жухавічы”, Людмілу Лазарчык, повара КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, Яўгенія Лустача, трактарыста ААТ “Карэлічы-Лён”, Галіну Мулярчык, палявода КСУП “Лукі-Агра”, Сяргея Альшэўскага, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Малюшычы”, Алену Серык, повара КСУП “Лукі-Агра”, Сяргея Сіроціна, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці СВК “Свіцязянка-2003”.

Пеньковская И.Л.

Читайте также: