Главная » Новости » Лента новостей

Акция «Наш животновод» шагает по КСУП «Малюшичи». Награды получают лучшие труженики

262

На гадзінніку палова восьмай раніцы. У адміністратыўных будынках і ўстановах Карэліччыны яшчэ толькі загараецца святло. Для работнікаў жа жывёлагадоўчай галіны раёна працоўны дзень у самым разгары. Калі верыць народнай мудрасці “Як раніцу пачнеш, так і дзень правядзеш”, то для жывёлаводаў КСУП “Малюшычы” аўторак, 11 лютага, стаў паспяховым. З самага ранку яны сталі непасрэднымі ўдзельнікамі рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”, якая ўжо другі месяц крочыць па Карэліччыне.

– На ферму прыязджаю ў шэсць раніцы. Да ранніх пад’ёмаў ужо прывыкла, – дзеліцца аператар машыннага даення МТФ “Сэрвач” Ірына Зайко, якая першай сярод малюшыцкіх жывёлаводаў атрымала заслужаную ўзнагароду ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Пянькоўскай. – На вячэрняе даенне вяртаюся на ферму а палове шостага вечара. На ферме працаваць нялёгка, але камусьці і гэтую работу неабходна выконваць.

Аператар машыннага даення МТФ «Сэрвач» Ірына Зайко

Ірына Зайко працуе ў галіне жывёлагадоўлі каля 15 гадоў. Яшчэ адна гераіня прафсаюзнай акцыі, аператар машыннага даення МТФ “Малюшычы” Таццяна Барэйка – удвая больш, каля 30 гадоў. Штодзень жанчына надойвае каля 1800-1900 кг малака.

Старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Ірына Пянькоўская віншуе аператара машыннага даення МТФ «Малюшычы» Таццяну Барэйка

– Гэта чалавек, які поўнасцю адданы ферме, – дала кароткую, але вельмі ёмістую характарыстыку Таццяне Барэйка ўпраўляючая МТФ “Малюшычы” Ларыса Трахініна.

З лёгкім здзіўленнем на твары сустрэў старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыну Пянькоўскую і намесніка старшыні прафкама КСУП “Малюшычы” Алену Дзірвук жывёлавод таварнай фермы “Даўгінава” Сяргей Ждан. Даведаўшыся аб мэце прыезду гасцей, ён з радасцю адзначыў:

– Вельмі прыемна атрымаць Падзячнае пісьмо ад прафсаюзаў, віншаванні і словы падзякі за працу, якую б я назваў не інакш, як цяжкай. Але разумею, што яна неабходная.

Жывёлавод таварнай фермы «Даўгінава» Сяргей Ждан

Жывёлавод МТФ “Волца” Анатолій Блакіцкі мае 30-гадовы стаж працы ў жывёлагадоўлі. Доўгі час працаваў на МТФ “Людвікі” КСУП “Племзавод Карэлічы”. У 2005 годзе вярнуўся на бацькаўшчыну, у вёску Волца, і ўладкаваўся на ферму. Мужчына прызнаецца, што да фізічнай працы ён прывычны.

Жывёлавод МТФ «Волца» Анатолій Блакіцкі

– Калі жывеш у вёсцы, трэба працаваць. Па-іншаму не атрымаецца, – адзначае Анатолій Блакіцкі. – У сельскай мясцовасці без хатняй гаспадаркі нікуды. Бацькі ўсё жыццё каня трымалі, і мы зараз трымаем. Ён наш памочнік.

У цэнтры прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” таксама апынуліся жывёлавод фермы “Забалацце” Сяргей Куканаў, аператар машыннага даення МТФ “Машэвічы” Наталля Марцінкевіч і жывёлавод таварнай фермы “Руднікі” Дзяніс Мацко. Да віншаванняў далучылася старшыня прафкама КСУП “Малюшычы” Ганна Гурына. Менавіта так, у цёплай і шчырай абстаноўцы, работнікі жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі атрымалі добры стымул для стараннай працы.

Жывёлавод таварнай фермы «Забалацце» Сяргей Куканаў

Аператар машыннага даення МТФ «Машэвічы» Наталля Марцінкевіч

Жывёлавод таварнай фермы «Руднікі» Дзяніс Мацко

polymia.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной