Ахова працы ў час уборкі
У рамках месячніка бяспекі працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу падчас уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур рабочая група правяла рэйд у КСУП “Войневічы”, ААТ “Дварэц-Агра” і “Граніт-Агра”.
Галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык праверылі, як у гэтых гаспадарках наладжана работа па ахове працы, пагутарылі з работнікамі, падказалі, як выправіць недахопы, далі парады і адказалі на пытанні, якія цікавілі сельгасработнікаў.






Святлана ГРЫШЫНА
Па матэрыялах газеты "Перамога"








