Главная » Новости » Лента новостей

Адзінствам моцныя

118

Святочныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства на Дзятлаўшчыне распачаў урачысты мітынг, які адбыўся ў гарадскім парку каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

Ён сабраў на гэтым знакавым для дзятлаўчан месцы разам прадстаўнікоў раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, школьнікаў.

Да прысутных звярнулася старшыня моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў, член моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Вікторыя

Тыць:

— 17 верасня -Дзень народнага адзінства. Менавіта з гэтай даты была адноўлена гістарычная справядлівасць, беларускі народ стаў адзіным. І сёння дзякуючы адзінству мы выстаялі, нягледзячы на тое, што сусветная супольнасць кожны дзень кідае выклік нашай краіне. Але, як кажуць, чым ярчэйшае полымя, тым мацнейшая сталь. І сённяшнюю дату мы павінны помніць як Дзень Вялікай Перамогі, Дзень Незалежнасці нашай краіны.

Са словамі віншаванняў выступіў  ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец:

— Мы разумеем, наколькі высокая цана міру, незалежнасці і свабоды, асабліва знаходзячыся тут, на гэтым свяшчэнным месцы. Хачу павіншаваць усіх нас са святам і пажадаць міру, дастатку, каб наша краіна працвітала і надалей.

Прысутныя ўсклалі да помніка вянкі і кветкі ў знак памяці і ўдзячнасці тым, хто аддаў сваё жыццё за наша мірнае неба.

Святочныя мерапрыемствы прадоўжыла канцэртная праграма, якая адбылася на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Гэта свята аб’яднала ўсіх адной мэтай: быць згуртаванымі, адданымі сваёй Радзіме, мець агульныя каштоўнасці, любіць сваю краіну. Скрозь гады даносяцца да нас галасы продкаў, у якіх гучыць шчырая любоў да роднай беларускай зямлі. Сёння дзякуючы стабільнасці і згодзе ў грамадстве, узаемнай падтрымцы і паўсядзённай працы мы дасягаем пастаўленых мэтаў і ствараем моцную і квітнеючую Беларусь.

— Квітней, любімая старонка, няхай беды і гора абыходзяць цябе, мы разам — менавіта гэтым і моцная наша дзяржава. Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, спакой у сэрцах людзей, каб не змаўкаў смех дзяцей, не згасалі ўсмешкі на тварах, — жадалі вядучыя канцэрта землякам.

Са святам дзятлаўчан і гасцей віншавалі лепшыя калектывы і салісты раёна: вакальная група  раённага цэнтра культуры, група » Мара», Сяргей Малышчык, Тамара Ступак, Ала Чарняўская, Чэслаў Свіб, Таццяна Шостка, вакальная група народнага хору ветэранаў працы «Ветэраны ў страі».

Таццяна САНЮК

Фота Наталлі АВЯРЧУК

http://www.dyatlovo-rk-apk.lepshy.by/e/95684-adzinstvam-motsnyiya

Читайте также: