Главная » Новости » Лента новостей

Адкрыць для сябе малую радзіму

252

У межах святкавання 75-годдзя Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў на Гродзеншчыне прайшла акцыя “Прафсаюзы за турызм”, да якой далучыліся і дзятлаўчане.

Экскурсійную праграму для ўдзельнікаў акцыі правяла спецыяліст па турызме раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Алена Абрамчык, якая расказала гісторыю князёў і старадаўняй архітэктуры на Дзятлаўшчыне, паведаміла пра жыццё мясцовых яўрэяў і іх масавае знішчэнне, лёс інтэрнацыянальных дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны.

– Мэта сённяшняга мерапрыемства – больш расказаць дзятлаўчанам пра горад, дзе мы жывём, адкрыць раней невядомыя старонкі мінуўшчыны, узгадаць яе трагічныя і гераічныя моманты. Сёння ў акцыі прынялі ўдзел старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, прафсаюзныя актывісты горада Дзятлава, разам з якімі мы наведалі адметныя месцы райцэнтра. Дзякуючы таленавітаму экскурсаводу Алене Абрамчык упэўніліся ў тым, што кожны дзень, ідучы на работу, дамоў ці па будзённых справах, мы мінаем месцы, якія захоўваюць гісторыю роднага горада. Экскурсія атрымалася насычанай, цікавай і пазнавальнай, - падзяліўся Аляксандр Дубовік, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Наталля АВЯРЧУК

По материалам газеты "Перамога"

Читайте также: