Адбыўся ІІ пленум Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу
Аб выніках работы раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК за 2025 год і задачах на 2026 год паведаміла яе старшыня Ірына Пянькоўская.
На сённяшні дзень на ўліку знаходзяцца 58 прафгруп і 22 пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі з агульнай колькасцю 3385 чалавек. У яе радах — работнікі перапрацоўчых і прыватных прадпрыемстваў, абслугоўваючых арганізацый, установы адукацыі, вучнёўская моладзь, пенсіянеры, асноўная маса — працаўнікі вёскі.




На працягу справаздачнага перыяду праводзіліся пленумы — адбылося адно пленарнае пасяджэнне, разгледжана 6 пытанняў і 18 пасяджэнняў, разгледжана 238 пытанняў.
У раёне дзейнічае Пагадненне паміж упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, Карэліцкім раённым Саветам Аграпрамсаюза і Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на 2023-2026 г.г., 20 калектыўных дагавораў і адно Пагадненне ў пярвічцы навучэнцаў Мірскага дзяржаўнага каледжа, абарончая функцыя заключаных калектыўных дагавораў, і Пагадненне распаўсюджваюцца на 3067 чалавек і 318 навучэнцаў адпаведна.
У справаздачным перыядзе праведзена 10 маніторынгаў калектыўных дагавораў, выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыю парушэнняў.
За 2025 год райкамам прафсаюза ажыццёўлены кантроль за захаваннем заканадаўства аб працы ў 25 арганізацыях. Выяўлены 24 парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы, для іх ліквідаваны і складзены 7 рэкамендацый. Вернута членам прафсаюза нявыплачаных 11825 рублёў.
У справаздачным перыядзе ў пярвічных арганізацыях праведзены 184 маніторынгі па ахове працы, выяўлены 429 парушэнняў правіл аховы працы. Працуюць 84 грамадскія інспектары па ахове працы. Са станоўчага боку адзначана іх праца на прыкладзе прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Карэлічы-Лён».
Маецца станоўчы вопыт па правядзенні працоўнага спаборніцтва. Яно арганізавана ва ўсіх галінах сельскагаспадарчай вытворчасці. Выкарыстоўваюцца меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання. За справаздачны перыяд узнагароджана 174 чалавекі на агульную суму 12340 рублёў.
Традыцыйнай стала акцыя «Наш жывёлавод». За 2025 год 49 лепшых работнікаў жывёлагадоўлі заахвочаны за кошт сродкаў прафбюджэту на суму 2450 рублёў.
У раёне вядзецца мэтанакіраваная работа па адаптацыі маладых работнікаў, развіта сістэма настаўніцтва. У 2025 годзе прыбылі і замацаваліся 13 маладых спецыялістаў.
Выканана заданне Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі па турысцка-экскурсійнай дзейнасці, за 2025 год па раёне выкарыстана на арганізацыйныя мерапрыемствы 13,2% прафсаюзных сродкаў.
На працягу 2025 года 56 членаў прафсаюза адпачылі ў прафсаюзных здраўніцах па бясплатных пуцёўках за кошт сродкаў раённай і пярвічнай прафсаюзных арганізацый.
У раёне назапашаны вопыт фізкультурна-аздараўленчай работы. Да прыкладу, Беларуская лыжня, раённы турыстычны злёт, лёгкаатлетычны крос, спаборніцтвы па футболе «Залаты колас», зімовая і летняя спартакіяды сельскіх жыхароў.
Члены прафсаюза прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі.
Як адзначыла раённы прафсаюзны лідар АПК, у 2026 годе неабходна прадоўжыць выкананне Праграмы асноўных накірункаў дзейнасці, накіраваных на захаванне правоў і гарантый членаў прафсаюза, удасканаленне сацыяльнага партнёрства, арганізацыйна-фінансавае і кадравае ўмацаванне прафсаюза, узмацніць патрабавальнасць і персанальную адказнасць прафсаюзных кадраў і актыву за выкананне норм Уставу галіновага прафсаюза, захаванне фінансавай дысцыпліны.
Аб справаздачы рэвізійнай камісіі прафсаюзнай арганізацыі паведаміла яе старшыня Алена Дуровіч.
У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел намеснік старшыні пярвічнай арганізацыі СВК «Маяк-Заполле» Вікторыя Базар, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, бухгалтар КСУП «Лукі-Агра» Юлія Граб, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, майстар дапаможнай вытворчасці ААТ «Карэлічы-Лён» Наталія Дасько.




Аб выкананні каштарыса даходаў і расходаў арганізацыі далажыла член рэвізійнай камісіі Вольга Грыгаровіч.

Прымаюцца пастановы па дадзеных пытаннях.
Праведзена пасяджэнне прэзідыума, на якім рагледжаны пытанні аказання матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза і арганізацыі вучобы прафсаюзных кадраў на базе санаторыя «Нёман».

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны ЖАМОЙДЫ







