Главная » Новости » Лента новостей

Абмеркавалі законапраекты з прафсаюзам

184

У нашай краіне праходзяць грамадскія абмеркаванні праектаў Закона аб Усебеларускім народным сходзе і выбарчым заканадаўстве.

Актыўны ўдзел у іх прымае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

На Гродзеншчыне ў фармаце дыялогавых пляцовак адбываюцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Адну з іх з работнікамі Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм правёў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Уладзімір Фёдаравіч растлумачыў удзельнікам сустрэчы, што новы законапраект прадугледжвае наданне УНС статусу вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які будзе вызначаць стратэгічныя кірункі развіцця беларускага грамадства і дзяржавы.

Спыніўся прафсаюзны лідар і на тым, як будзе фарміравацца УНС, прадстаўнікі якіх галінаў улады і сацыяльных слаёў грамадства ўвойдуць у яго састаў, якімі паўнамоцтвамі будзе надзелены гэты канстытуцыйны орган, якія пытанні зможа разглядаць. Звярнуўся і да законапраекта аб новым выбарчым заканадаўстве, у якім прадугледжана ўвядзенне адзінага дня галасавання.

Напрыканцы Уладзімір Фёдаравіч акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што праекты гэтых законаў будуць размешчаны ў прэсе, заклікаў азнаёміцца з імі больш падрабязна, расказаў што ў хуткім часе запрацуе механізм па ўнясенні грамадскіх прапановаў.

Ірына СТЫРНІК

По материалам "Перамога"

Читайте также: