Главная » Новости » Лента новостей

Як развівалася Астравецкая раённая меліярацыя за апошнія 30 гадоў, расказвае дырэктар ПМС Вадзім Вянгроўскі

396

Вадзім Вянгроўскі гартае «раёнку»

З нагоды 80-годдзя вызвалення Бела­русі ад нямецка-фашысцкіх захоп­нікаў у рэдакцыю газеты зазірнулі пагартаць падшыўкі дырэктар Астравецкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Вадзім Вянгроўскі і прафсаюзны лідар гэтай арганізацыі Надзея Ненартовіч, каб са старонак газет даведацца, чым жыло ПМС у розны час. 

Як развівалася раённая мелірацыя ў апошнія 30 гадоў, расказвае кіраўнік прадпрыемства: 

– Пасля развалу Савецкага Саюза, не толь­кі наша прадпрыемства, але і іншыя, зве­далі нялёгкія часы: фінансавання амаль не было. Да 1995 года мы былі арэндным ПМК, пасля перайначылі ў прадпрыемства меліярацыйных сістэм, а ў 2022-м сталі «дачкой» Гродна­меліявадгаса.

Пачынаючы з 2004 года раённая мелія­рацыя пачала развівацца. Мяркуючы з газетных публікацый, сталі актыўна займацца рэканструкцыяй меліяраваных зямель і аб’ектаў, якія прыйшлі ў заняпад. Менавіта ў гэты перыяд адбылося адно з найбуйнейшых папаўненняў тэхнапарку ажно на 15 адзінак за кошт дзяржаўнай пазыкі.

Дзесьці ў 2012-2013 гадах па праграме «Прамагралізінг» спецыялізаванай тэхнікі пабольшала на 8-10 адзінак: трактары, касілкі і іншае неабходнае абсталяванне для абслугоўвання і рэканструкцыі сетак. 

Сёлета напачатку года атрымалі магутны гусенічны экскаватар UMG E225C расійскай вытворчасці. Перавагі гэтай машыны ў тым, што на ёй можна працаваць у цяжкадаступных умовах з няпростым рэльефам. Шырыня гусеніцы дасягае 90 сантыметраў, ёсць кубовы коўш для капання і цыркульны – для падчысткі каналаў і планіроўкі адкосаў. 

У апошнія гады меліярацыі надаецца вялікая ўвага на дзяржаўным узроўні. І гэта невыпадкова. Па краіне стаіць задача правесці культуртэхнічную меліярацыю і рэканструкцыю аб’ектаў на плошчы каля 110 тысяч гектараў. 

Дасведчаныя ў нашай справе людзі доб­ра разумеюць, што без развіцця галіны ў аграрыяў будуць праблемы з кармавой базай. Звыш 30% сенажацей у Астра­вецкім раёне размяшчаюцца менавіта на меліяраваных участках. У Беларусі ёсць раёны – Піншчына, Століншчына, – дзе гэта лічба дасягае 80-90%.  

Наша прадпрыемства не асушае новыя землі, а займаецца рэканструкцыяй аб’ек­таў, пабудаваных у  60-70 гады.

Астравецкае ПМС узначальваю без малога 20 гадоў. Раённая меліярацыя перажывала розныя перыяды, і мяне як дырэктара радуе, што ў нас працуюць адданыя справе людзі – спецыялісты, якіх яшчэ пашукаць. Калі еду па раёне і бачу, што землі, якія мы перадалі сельгаспрадпрыемствам, актыўна выкарыстоўваюцца, радуюся. 

У адным з нумароў газеты за 1993 год быў надрукаваны артыкул пад назвай «Мелія­рацыя: быць ці не быць?». Упэўнена магу сказаць: наша галіна была, ёсць і будзе заўсёды. 


Фота Надзеі НЕНАРТОВІЧ.

Читайте также: