Главная » Новости » Лента новостей

Як гэта – бачыць прыгожае ў простым, дзеліцца вядучы спецыяліст па племянным уліку, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Святлана Бразевіч

108

 Напярэдадні свайго прафесійнага свята вядучы спецыяліст па племянным уліку СПЦЖ Святлана Бразевіч (агульны стаж – 40 гадоў, у тым ліку амаль 25 – у сельскай гаспадарцы) адказала на 5 пытанняў аб галоўным.

 

  1. Кімхацелібыць у дзяцінстве і кім сталі? 
  2. Раскажыцепраадзін дзень са свайго працоўнага жыцця: ці падпарадкоўваецца ён сезоннасці? 
  3. Прадоўжыцесказ: самаегалоўнае ў маёй прафесіі і рабоцегэта 
  4. Які год лічыцеасабліваўдалым у асабістым і прафесійным плане? 
  5. Цізгодны вы з беларускімпаэтам Максімам Танкам, што «простае шчасце людское складаецца з солі, з хлеба, сабранага ў полі, з поту, дарожнага пылу, з роднага небасхілу» Што вас робіць шчаслівым(ай)? 

 

  1. Родам я з Варнян, мацібольш за 40 гадоўадпрацавала бухгалтарам у тамтэйшым калгасе, тата – у сельгасхіміі, пазней – у варнянскай гаспадарцы. Хоць і была я са звычайнай сям’і, але марыла стаць дызайнерам. У той час гэта прафесія, асабліва ў вясковых дзяцей, была не на слыху. Любіла маляваць: на паперы стварала розныя мадэлі жаночых убораў, прадумвала адметныя дэталі гардэробу… 
     
     Пасля заканчэння школы паехала паступаць у Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. Зразумела, што маіх прыродных здольнасцяў не хапіла. Даныя былі, але не было магчымасці іх развіваць. Каб трапіць у лік студэнтаў, за плячамі як мінімум трэба было мець хоць бы мастацкую школу. Таму перакінула дакументы на спецыяльнасць «інжынер-тэхнолаг швейных вырабаў». Выйшла замуж, на апошнім курсе ўзяла акадэмічны адпачынак, таму што была цяжарнай старэйшай дачкой Насцяй, хоць заставалася толькі абараніць дыпломную работу. Праект быў маштабны: 6 вялізных аркушаў, 300 лістоў запіскі і я – з вялізным жыватом. Жаданы дыплом усё ж атрымала праз год, праз два – нарадзілася Алёна. Пабудавалі з мужам дом, завялі гаспадарку.
     
     Працавала ў камбінаце бытавога абслугоўвання, райспажыўтаварыстве, калгасе імя Чапаева. У 2008 годзе тагачасны дырэктар Наталля Глазко прапанавала перайсці ў селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі. З 1 сакавіка гэтага года выйшла на пенсію, але па-ранейшаму працую. (Усміхаецца.)
     
     2. Мая работа не залежыць ад сезоннасці. Я цалкам вяду базу па ўсім пагалоўі буйной рагатай жывёлы раёна і ўношу ў яе аператыўную інфармацыю. У спецыяльнай праграме «Іс-племсправа БРЖ» фіксуюцца надоі, вага, прыплоды, асемяненні, запускі, пераводы, выбыцці і многія іншыя характарыстыкі. Даныя з гаспадарак мне прысылаюць у электронным варыянце ці заношу іх у праграму з папяровых журналаў. 
     
     Наша галоўная мэта – атрымаць цялушку з высокім генетычным патэнцыялам, якая ў перспектыве стане добрай малочнай каровай. Дзякуючы праграме, якой мы карыстаемся, можна адсачыць радаслоўную любой рагулі, лактацыі, дынаміку прадуктыўнасці і шмат іншага. Зрабіць уручную гэта фізічна немагчыма. У селекцыйна-племянной справе без сучасных праграм і мэтанакіраванай пастаяннай работы не абысціся. 
     
     У раённых надоях ёсць і часцінка нашай працы. Для параўнання, зараз раён пастаўляе на перапрацоўку ў сярэднім за дзень 230 тон малака, а калісьці – 100 тон. Даўней рагуля давала 15 кілаграмаў малака – гэта быў добры паказчык, цяпер на комплексах такіх кароў выбракоўваюць.
      
     3. Уважлівасць, сканцэнтраванасць, уседлівасць – неабходныя якасці для спецыяліста майго профілю. Немалаважна і жаданне. Яшчэ б назвала тактоўнасць – даводзіцца працаваць не толькі з масівам даных, але і з людзьмі. 
     
     4. У асабістым жыцці самае важнае – гэта нараджэнне дачушак. А на рабоце – гэта 2025-ты, калі пайшла на пенсію, але маю магчымасць працаваць.
     
     5. Не магу ўявіць свайго жыцця без родных Варнян. Люблю прыроду і назіраць за ёй, хоць не заўсёды на гэта хапае часу. Па-ранейшаму трымаем кароў. Прачынаюся рана і вяду сваіх рагуль на пашу і ў гэтыя кароткія імгненні магу прыслухацца да свету. Вясной у прыдарожных кустах заліваюцца салаўі, летам зрэдзьчасу здалёк прабяжыць палахлівая лісіца ці восенню ў небе праляцяць лебедзі… 
     
     Усім сельскім працаўнікам жадаю здароўя, моцы, поспехаў і простага шчасця жыць, дыхаць, працаваць, радавацца за дзяцей, унукаў, атрымліваць асалоду і цаніць кожны дзень. 
     

Текст: Алёна Ганулич 

Фото: Алёна Ганулич 

Читайте также: