У саўгасе «Падольскі» Тарэса Шаблінская 40 гадоў працуе бухгалтарам
Напярэдадні свайго прафесійнага свята бухгалтар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Тарэса Шаблінская (стаж – 40 гадоў) адказала на 5 пытанняў аб галоўным.
- Кімхацелібыць у дзяцінстве і кім сталі?
- Раскажыцепраадзін дзень са свайго працоўнага жыцця: ці падпарадкоўваецца ён сезоннасці?
- Прадоўжыцесказ: самаегалоўнае ў маёй прафесіі і рабоце – гэта…
- Які год лічыце асабліва ўдалым у асабістым і прафесійным плане?
- Ці згодны вы з беларускім паэтам Максімам Танкам, што«простае шчасце людское складаецца з солі, з хлеба, сабранага ў полі, з поту, дарожнага пылу, з роднага небасхілу…»Што вас робіць шчаслівым(ай)?
- Хацелабыць настаўніцай, добра вучылася і ў нас былі цудоўныя педагогі. Васьмігадовую школу скончыла з адзнакай. Сяброўка, якая заканчвала Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, параіла паступаць туды. Мяне залічылі без экзаменаў. Па накіраванні ў 1985 годзе трапіла ў Астравецкі раён у племсаўгас «Падольскі». Тут выйшла замуж, нарадзіла дваіх дзяцей – яны ўжо самастойныя, самі сталі бацькамі…
2. Я адказваю за бухгалтарскі ўлік у раслінаводстве: апрыходаванне збожжа, кармоў, сяўба збожжавых і многае іншае. Як звесткі з палёў сцякаюцца да дыспетчара, то да мяне – са складоў, ферм і комплексаў. З папяровых дакументаў і журналаў даныя ўвожу ў бухгалтарскую праграму 1С.
Мая работа залежыць ад сезоннасці. З мая, калі пачынаецца нарыхтоўка сенажу, па лістапад, пакуль не ўбяруць кукурузу, – найбольш напружаны час. Зімой асноўная работа тычыцца спісання кармоў.
3. Работу бухгалтара складана ўявіць без уважлівасці, адказнасці, стараннасці. Мы штомесяц справаздачымся ў статыстыку, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, таму памыляцца нельга.
У стасунках з людзьмі (мы працуем не толькі з лічбамі) важныя такія рысы, як цярплівасць, павага, стрыманасць.
4. Самая галоўная падзея – нараджэнне ўнукаў. Гэта разумееш толькі з узростам. Аліна, Ягор, Назар – мая самая вялікая радасць у жыцці!
У 90-я гады, калі дзеці былі малымі, з-за работы, клопатаў не заўсёды ставала часу, каб больш увагі ім даваць, затое гэты дыфіцыт з лішкам можна папоўніць на ўнуках. (Усміхаецца.) Гэта і стараюся рабіць, тым больш што астравецкія да нас прыязджаюць ледзь не кожныя выхадныя.
Мяне радуе, што наша гаспадарка развіваецца, з’яўляецца новая тэхніка, прыходзяць маладыя спецыялісты, значыць – вёска будзе жыць.
5. Шчаслівай мяне робіць сям’я – муж, дзеці, унукі, асабліва, калі ўсе збіраемся на вялікія святы. Па традыцыі яны абавязкова прыязджаюць да нас у Вялікія Свіранкі на Вялікдзень і Божае Нараджэнне. Цяпер нас 9 чалавек. Рыхтуем не толькі розныя смачныя стравы (абавязкова на стале ўласнай выпечкі торт), але і падарункі. На Пасху, напрыклад, ходзім у жакі, хоць вёска ў нас невялікая.
Хочацца, каб праца вяскоўцаў заўсёды годна цанілася і была запатрабавана; каб было здароўе, а работа прыносіла задавальненне.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич








