Главная » Новости » Лента новостей

Ад чаго залежыць зарплата вяскоўцаў

124

У сельскай гаспадарцы прыбытак прыносіць жывёла­гадоўля. Ад яе развіцця залежыць не толькі дабрабыт сельгаспрадпрыемства, але і кожнага работніка. Якія фактары ўплываюць на зарплату вяскоўцаў, у прыватнасці работнікаў КСУП «Гудагай», ці падрасла яна за год, даведаўся карэспандэнт. 

Хоць на сусветным рынку і ўзнікаюць негатыўныя тэндэнцыі ў рэалізацыі сельгаспрадукцыі, айчынныя вытворцы знахо­дзяць выйсце са складанай сітуацыі. Ва ўмовах зніжэння закупачных цэн на малако, якое адбылося летась, прадпрыемствы, у тым ліку некаторыя раённыя, знайшлі выхад. У прыватнасці КСУП «Гудагай» павялічыў валавую малочную вытворчасць, адпаведна, і рэалізацыю на 112% да ўзроўню 2022 года.

– Выхад бачылі ў нарошчванні аб’ёмаў малочнай вытвор­часці. За міну­лы год «валоў­ку» павялічылі на 3 тысячы тон. Адпаведна за кошт рос­ту аб’ёму продажу малака павялічылася і заработная плата. Для параўнання: сярэдня­месячная зарплата па КСУП «Гудагай» за мінулы год дасягнула 1 640 рублёў, ці 112,6% да пазалеташняга года, у тым ліку за снежань – 1 814 руб­лёў, – расказала галоў­­ны эканаміст КСУП «Гудагай» Ірына Юцкевіч. – Заработ­ная плата, асабліва ў жывёлагадоўлі, да 50% складаецца з прэміяльных, што ў сваю чаргу стымулюе людзей працаваць больш адказна і якасна.

За кожную здадзеную тону малака ў залежнасці ад яго гатунку прадугледжана даплата: за экстру – 35 рублёў, за вышэйшы – 20. Згодна з палажэннем аб аплаце працы на малочна-таварных фермах і комплексах усім, хто задзейнічаны ў вытворчасці малака, размяркоўваюцца працэнты. Дадаткова набягаюць грошы і за прыём прыплоду і яго захаванасць, выпайку цяляці малозівам і іншае.

Зімой механізатары, якія рамантуюць тэхніку, могуць зарабіць не горш, чым летам. За складанасць, паскораныя тэмпы работ працаўніка могуць прэміраваць у памеры да 300%.

У тэму

Замацаваны памеры надбавак сельгасвытворцам у гэтым годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 17 студзеня 2024 года №44 «Аб выплатах у выглядзе субсідый на адзінку рэалізаванай і накіраванай на перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі». Надбаўка за тону каровінага малака базіснай тлустасці (без уліку падатку на дабаўлены кошт) складзе 33 рублі (летась – 30,8). За маладняк малочных парод дадаткова даплацяць 586,8 рубля (за тону), у мінулым годзе – 547,9. 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич

Читайте также: