Главная » Новости » Лента новостей

Зямлі – другое дыханне, ці Хто працуе ў раённай меліярацыі

247

Не адно дзесяцігоддзе поруч крочаць аграрыі і меліяратары. Калі дзякуючы першым у нас ёсць хлеб на стале, то дзякуючы другім у раёне павялічваюцца плошчы сенакосаў і пашы, значыць, расце вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі.  

У доўгім ланцужку меліярацыйных работ ільвіная доля прыпадае на экскаватары. Ачыстка каналаў, пракладванне дрэнажу, капанне сажалак – без такой тэхнікі дакладна не абысціся. Шосты год на пару з “землякопам” у ПМС працуе Генадзій Касперовіч. 

Машыніста экскаватара адшукалі на адным з вытворчых участкаў непадалёк ад вёскі Бадзівалы, там заканчвалася дапрацоўка аб’екта КСУП “Варняны”.

Хваліцца, канешне, не хачу. Шмат дзе бываў у камандзіроўках, але такіх роўных валоў, нібыта пад лінеечку, нідзе не бачыў, зазначыў дырэктар ПМС Вадзім Вянгроўскі, пакуль Генадзій ішоў да нас.

– Стараемся, каб і добра было зроблена, і воку прыемна, – зазначыў Генадзій. – У ПМС з 2019-га. Атрымаў рабочыя прафесіі ў Ашмянскім ліцэі. Потым адвучыўся ў Навагрудку на агранома. Забралі ў армію. Пасля вяртання з войска працаваў у ашмянскім калгасе “Ясная паляна”, потым быў мулярам на будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Калі патрэба ў рабочых там адпала, папрасіўся ў меліярацыю. Далі экскаватар 32-2. Тэхніка мне бліжэй за расліны. Ля трактара і выгадаваўся. Жывём у Астраўцы, але калі прыязджаем на вёску, сыны просяць хоць патрымацца за руль трактара. Відаць, добрая змена падрастае! (Усміхаецца.) 

Прадоўжыце фразу 

Меліярацыягэта 

Вяртанне гаспадаркам зямель. Гэты ўчастак скрозь быў усыпаны кустоўем. А дзякуючы нашай рабоце тут будзе буяць разнатраўе”.

Асабліва ў апошні час можна пачуць, што менавіта токар на вагу золата. На любым вытворчым прадпрыемстве добры токар, нібыта чараўнік, “пашаманіць” – і зробіць патрэбную запчастку, якую складана адшукаць. 

У меліярацыю Віктар Станіслававіч прыйшоў у 2014 годзе і, лічы, адразу, стаў сваім. Працавіты, ён, па меркаванні начальства і калег, яскравае ўвасабленне крылатага выразу пра залатыя рукі. 

Працоўную дзейнасць пачынаў на станкабудаўнічым заводзе ў Смаргоні, пазней вярнуўся на радзіму, у Гудагай. Уладкаваўся ў аўтакалону, што была пры райсаюзе, а потым захацелася штосьці змяніць. Скончыўся кантракт, перайшоў у меліярацыю. Вось і ўся біяграфія, сціпла ўсміхаючыся, сказаў мужчына.

На балансе Астравецкага ПМС 25 адзінак асноўных відаў тэхнікі. Калі здараюцца паломкі без токара не абысціся.

Як і без зваршчыка, дадаў суразмоўца. – Калі хтосьці з хлопцаў становіцца на рамонт, пачынаемшаманіць”. утулкі, іншыя запчасткі, мацаванніклопатаў хапае. Працуем і з электратэфелемгэта пад’ёмнік такі.

Пацікавілася ў Віктара Станіслававіча, які выпадак за ўвесь час работы яму запомніўся найбольш.

Калі ўпершыню рабіў злучальны вал у экскаватары. Адна толькі нарыхтоўка важыць каля 50 кілаграмаў. Праваждаўся тады амаль два дні, але зрабіў, прыгадаў токар. – Варта ўзгадаць і вал крана, яго ўвогуле ўтрох падымалі. У асноўным працую на станку для свідравання, такарным і затачным абсталяванні. Дзякаваць богу, яно не падводзіць. Работу сваю ведаю, штосьці можна ў інтэрнэце падгледзець.

Прадоўжыце фразу 

Меліярацыягэта

Што такое меліярацыя ўсвядоміў, калі прыйшоў працаваць у ПМС. Многія думаюць, што гэта асушэнне зямель, але насамрэч – догляд за імі. Наша кіраўніцтва стараецца абнаўляць тэхніку (чуў, што летам павінен прыйсці энерганасычаны трактарБеларус”!), калі яна ламаецца, тады я бяруся за справу” . 

Текст: Алёна Ганулич 

Фото: Алёна Ганулич