Главная » Новости » Лента новостей

В рамках акции «Профсоюзы — детям» кореличские ребята принимают новогодние подарки от районного объединения профсоюзов

297

Вось-вось наступіць доўгачаканая навагодняя ноч, якую кожны з нас чакае з нецярпеннем і хваляваннем. Ну а пакуль дзетвара Карэліччыны прымае шматлікія падарункі, у тым ліку ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

– Вельмі хочацца, каб дэвізам навагодняй дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» у нашым раёне сталі шчырыя словы: «Любоў. Дабрыня. Міласэрнасць», якія будуць спадарожнічаць усім нам у Новым годзе, – адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка. – У рамках гэтай добрай акцыі мы наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Карэліцкага раёна ў агр. Палужжа, уручыўшы ад Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў пыласос і салодкія падарункі. Таксама не засталіся па-за ўвагай выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна, на рахунак якога пералічаны грашовыя сродкі на набыццё акустычнай сістэмы.

З году ў год актыўным удзельнікам навагодняга этапу акцыі «Прафсаюзы – дзецям» з’яўляецца райкам прафсаюза работнікаў АПК. Па словах яго старшыні Ірыны Пянькоўскай, у гэтым годзе Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна аказана спонсарская дапамога, якая накіравана на набыццё тавараў першай неабходнасці, салодкіх падарункаў для траіх дзетак з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі – Аляксандры Махнач з в. Возерскае, Дзяніса Цімашэвіча з агр. Лукі і Артура Грыгаровіча з агр. Цырын. Таксама ад райкама прафсаюза работнікаў АПК падарункі атрымалі 30 актывістаў прафсаюзнага руху з Карэліцкага будаўнічага ліцэя. А для 46 навучэнцаў Мірскага каледжа 16 снежня ў якасці навагодняга падарунка была арганізавана экскурсія па Мірскім замку.

polymia.by

Читайте также: