Главная » Новости » Лента новостей

У жывёлаводаў – наваселле.

304

     

 

 

     Не першы год Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць акцыю пад назвай “Наш жывёлавод”.

     Яе мэта – паляпшэнне санітарна-бытавых умоваў на жывёлагадоўчых фермах, стымуляванне працы работнікаў жывёлагадоўлі, павышэнне эфектыўнасці і якасці вытворчасці, нарошчванне аб’ёму вытворчасці і паляпшэнне якасці прадукцыі.

     Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак у рамках акцыі “Наш жывёлавод” наведаў малочнатаварную ферму “Раготна” КСУП “Дварэц-Агра”.

     Пад пільнай увагай раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу знаходзяцца  працоўныя і бытавыя ўмовы работнікаў. Нядаўна ў бытавым памяшканні жывёлаводаў на ферме “Раготна” быў зроблены рамонт.

     Работы было нямала: ад замены падлогі і столі – да тынкоўкі печы і сценаў, рамонту ў памяшканні для пераапранання.

     Уладзімір Казак павіншаваў жавёлаводаў з наваселлем, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, вытворчых поспехаў  і уручыў ім каштоўныя падарункі.

– Не сакрэт, што жывёлаводы працуюць у вельмі напружаным рэжыме, але па-іншаму ў гэтай прафесіі поспеху не даб’ешся. Клопат пра людзей працы, абарона іх правоў застаецца нязменнай задачай прафсаюзных арганізацый, – адзначыў Уладзімір Фёдаравіч.

     Акцыя “Наш жывёлавод” прадаўжаецца.

 

Читайте также: