Главная » Новости » Лента новостей

У ix руках любая праца спорыцца. У Лiдскiм раёне прайшоў конкурс «Спадарыня-сялянка»  

741

Вясковыя жанчыны – гэта пчолкi, якiя ўвесь час працуюць: сям'ю дагладаюць, хатнюю гаспадарку трымаюць, яшчэ i ў сельгаспрадпрыемствах выкладываюцца па поўнай. Сапраўды, у ix умелых руках любая праца спорыцца, усё да тэрмiну гатова. I ў гэтых суперздольнасцях вясковых жанчын мог пераканацца кожны, хто прысутнiчаў на Лiдскiм раённым конкурсе «Спадарыня-сялянка».

Прадстаўце: пятнiца напярэдаднi 8-га сакавiка, вечар, непрацоўны час, а ў Гудскiм цэнтры творчасцi i вольнага часу людзей – яблыку няма дзе yпасцi. А ўсё таму, што нагода сама што нi на ёсць паважлiвая: блiзкiя, сябры, калегi прыйшлi падтрымаць дарагiх iм жанчын, якiя насуперак страху выйшлi на сцэну, каб расказаць пра сябе i свае жыццё ў сельскай мясцовасцi. Ды не пажалiцца, а пахвалiцца!

Удзел у конкурсе «Спадарыня-сялянка» сёлета прымалi шэсць прыгажунь. Ад iмя «саўгаса «Лiдскi» выступалi юрыст Вольга Говар, эканамiст Таццяна Барташэвiч, даяркi фермы «Верх-Лiда» Таццяна Малькевiч i Аксана Лiсай. Гонар КСУП «Белiца-Агра» адстойвалi спецыялiст па iдэялогii Наталiя Iодчык i спецыялiст па iндэтыфiкацыi Юлiя Гiрыновiч. I, ведаеце што, iх талентам можна пазайздросцiць! Акрамя таго, што кожная трымае немалую хатнюю гаспадарку, яны яшчэ знаходзяць час на кулiнарыю (не проста абед згатаваць, а сапраўдны шэдэўр стварыць) i acaбicтае xoббi. Напрыклад, Вольга Говар займаецца цяжкай атлетыкай, Таццяна Малькевiч любiць вязаць, Наталiя Iодчык iдзе па жыццi з песняй, Таццяна Барташэвiч падзяляе захапленнi свaix дзяцей i зараз часты госць на хакейных матчах. Юлiя Гiрыновiч працягвае справу сваей матулi i займаецца рукадзеллем. А вось у Аксаны Лiсай зусiм «нежаночае» xoббi – рыбалка, самы вялiкi яе ўлоў важыў 700 грамаў.

Нягледзячы на тое, што ў цэнтры ўвагi на конкурсе былi жанчыны, з ycix бакоў ix атачалi выключна мужчыны. Моцная палова чалавецтва ўзяла на свае плечы ўсю «абслуговую» працу: яны i конкурс вялi, i гасцей свaiмi песнямi забаўлялi.

 

Асобна трэба сказаць пра членаў журы: як i пакладзена сапраўдным мужчынам, яны не абдзялiлi ўвагай нi адну ўдзельнiцу конкурсу. Па вынiкax выпрабаванняў тых, хто прайграў, наогул не было. Тытул «Спадарыня» атрымала кожная жанчына, праўда, у асабiстай намiнацыi. Акрамя дыпломаў i кветак, спадарыннi-сялянкi атрымалi падарункi ад Лiдскай раённай арганiзацыi Беларускага прафсаюза работнiкаў АПК i перапрацоўчых прадпрыемстваў горада (ААТ «Лiдахлебапрадукт», ААТ «Лiдскi малочна-кансервавы камбiнат» i ААТ «Лiдскiя харчовыя канцэнтраты»), а таксама ад свaix сельгаспрадпрыемстваў.

Па матэрыялу раённай газеты

Читайте также: