Главная » Новости » Лента новостей

У Дзень працы адзначылі лепшых механізатараў раёна

35

 

     Поле. Праца. Май – падарунак хлебароб трымай!

     Першамай – свята працы і чырвоны дзень у календары. Але аграрыям няма часу адпачываць: хоць насенне ранніх збожжавых культур ужо прыгорнута ў глебу, на парадку дня – сяўба буракоў і кукурузы, пасадка бульбы і падкормка азімых.

     Сімвалічна, што па традыцыі апошніх гадоў менавіта 1 мая райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўшаноўвае пераможцаў працоўнага спаборніцтва сярод занятых на вясенне-палявых работах механізатараў.

     У гэтым годзе прафсаюзны конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях: “Ворыва”, “Сяўба збожжавых”, “Культывацыя”, “Сяўба цукровых буракоў”, “Падсеў траў”, “Пагрузка і ўнясенне арганікі”, “Сяўба кукурузы”, “Унясенне мінеральных угнаенняў”. Па некаторых пазіцыях лідары ўжо вызначаны.

– Сёлета ўмовы спаборніцтва крыху змяніліся, – расказаў прафсаюзны лідар аграрыяў Юрый Адула. – Калі ў мінулыя гады пераможцамі прызнавалі механізатараў па выкананым аб’ёме работ, то цяпер за асноўны паказчык мы бралі зробленую за дзень норму. Мне здаецца, што такі падыход да ацэнкі работы хлебаробаў больш аб’ектыўны: па-першае, тэрміны пасяўной кампаніі нават у разрэзе раёна крыху розніліся ў гаспадарках; па-другое, час, праведзены механізатарамі ў полі, таксама вар’іраваўся: некаторыя знаходзіліся на рамонце. Прыемна, што лепшымі працаўнікамі на вясенне-палявых работах некалькі гадоў запар становяцца адны і тыя ж людзі.


Віталь Трыбоцкі (ворыва)

     На ворыве роўных не было Віталю Трыбоцкаму з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”. У гаспадарцы трактарыст не першы год ходзіць з плугамі. За спрыт у полі і майстэрства партрэт аратага некалькі гадоў назад быў занесены на раённую Дошку гонару.

Сяргей Трусевіч (сяўба збожжавых)

     Найбольшы імпэт на сяўбе збожжавых паказаў Сяргей Трусевіч з КСУП “Гудагай”. Да слова сказаць, механізатар у пары з Сяргеем Семянцовым летась святкавалі перамогу ў абласным жніўным спаборніцтве сярод маладзёжных камбайнерскіх экіпажаў.

     Лепшымі на пагрузцы і ўнясенні арганікі сталі ячшэ 2 гудагайскія механізатары – Анатоль Валяваты і Генрых Млынскі.


Анатоль Валяваты (пагрузка арганікі)

– У КСУП “Гудагай” працую крыху больш за 8 гадоў. Гэта не першая мая перамога, – расказаў Анатоль Валяваты. – Некалькі гадоў назад, калі ўзнагароджвалі лепшых механізатараў, я знаходзіўся ў бальніцы. Дыплом і падарунак пазней мне перадала старшыня нашай прафсаюзнай арганізацыі Ганна Налівайка.


Генрых Млынскі (унясенне арганікі) прымае віншаванні

     Шосты год на ўнясенні арганікі заняты Генрых Млынскі. Механізатар з мясцовых, нарадзіўся ў Лошы. З надыходам “зялёнага сезону” мужчына перасядзе ў кабіну касілкі КМР-9.

Дзмітрый Янковіч

     Пераможцам на падсеве траў стаў Дзмітрый Янковіч з КСУП “Гервяты”, які цяпер заняты на пасадцы бульбы. Летам, як і многія механізатары, мужчына працуе на ўборцы збожжа, больш таго – у пары з жонкай Веранікай.

Віталіюса Гудойціса (унясенне арганікі) віншуе Юрый Адула

     У лік лепшых механізатараў раёна ўвайшлі яшчэ 2 гервяцкія працаўнікі: Валерый Герасім перамог на культывацыі, а Віталіюс Гудойціс – на ўнясенні мінеральных угнаенняў.

     Пераможцы працоўнага спаборніцтва атрымалі дыпломы і падарункавыя сертыфікаты.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

ostrov-red.ganulich@tut.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной