Главная » Новости » Лента новостей

Падарункі ад прафсаюза КСУП «Гервяты»

96

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці дзве заслужаныя працаўніцы гэтай галіны атрымалі падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі КСУП «Гервяты». Віншаванне дапоўнілі песні ў выкананні супрацоўніц аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Рымдзюны.

Народны майстар з вёскі Петрыкі Марыя Мажэйка, нягледзячы на паважаны ўзрост – 97 гадоў! – не губляе бадзёрасці, хоць і з кіёчкам – але на сваіх ножках. Нечаканых гасцей жанчына сустракала з усмешкай на светлым, які бывае толькі ў добрых людзей, твары.

Усё жыццё Марыя Юльянаўна працавала звеннявой – пра лён жанчына праспявала жартоўную песню.

– У раёне лён здавалі 12 нумарам, а я 15, бывала, што і 18. Не раз атрымлівала граматы і ўзнагароды. А ў 80 гадоў нават на рэспубліканскія «Дажынкі» трапіла, – успамінае Марыя Мажэйка. – Сельская гаспадарка вельмі патрэбная, таму што корміць усіх людцаў.

Тарэса Каткоўская усмешлівая, вясёлая, жыццярадасная жанчына – таксама ўзрадавалася гасцям. У Кністушках яна апошняя жыхарка. Аказваецца, крыху больш за чвэрць стагоддзя Тарэса Альбінаўна працавала трактарысткай у калгасе «Радзіма»!

– І арала, і сеяла – усё рабіла, – загадкава ўсміхаючыся, расказвае жанчына. – У мяне быў трактар Т40, які называлі «сухотнікам» з-за таго, что быў маленькі, «сухенькі». Я была адзінай трактарысткай у нашай гаспадарцы, нягледзячы на гэта, у полі на роўных працавала з мужчынамі.

А пераадольваць цяжкасці Тарэсе Каткоўскай дапамагала песня – і цяпер у жанчыны моцны і звонкі голас. Песню пра агранома, пра тое, як «над калгасным полем зоркі рана ўстаюць» ветэран сельскай гаспадаркі праспявала для гасцей.

Дзякуй вам, Марыя Юльянаўна, Тарэса Альбінаўна, і ўсе ветэраны, якія працавалі за «палачкі», шчыравалі ў палях і на фермах, за прыклад адданасці роднай зямлі!

 

Па матэрыялах «Астравецкай праўды»

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной