Главная » Новости » Лента новостей

На Свіслаччыне адзначылі раённыя "Дажынкі-2020" (+відэа)

327

 

Урачыстае мерапрыемства пачалося з парада сельскагаспадарчай тэхнікі.

 

Святочная праграма працягнулася ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Старшыня райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі шчыра павітаў прысутных і павіншаваў са святам.
 
З вынікамі ўборачнай кампаніі ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства азнаёміў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Грыцкевіч, а таксама павіншаваў усіх з такой важнай нагоды. Да віншаванняў аграрыяў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Клімчук, першы сакратар РК ГА БРСМ Алена Лобач. Пад песні і апладысменты прайшла цырымонія ўзнагароджання герояў жніва.
 
 
Пачэснае месца занялі караваі, прыгатаваныя з мукі новага ўраджаю.
 
 
Запаліла зал цудоўным выканеннем вядомых хітоў арт-група “Беларусы”.
 

На вуліцы тым часам размясціліся дажыначныя падворкі, якія арганізавалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Кожны жадаючы мог зайсці і пачаставацца рознымі прысмакамі.

Алена РАХМАНАВА, Марыя ЛУКША і Вера ПАБОЙНЕВА:


– Свята вельмі спадабалася. Мы ўражаны руплівасцю і гасціннасцю гападароў падворкаў. Усе яны прыгожыя і непаўторныя. Добры настрой нам падарыў святочны канцэрт. Словы падзякі нам хочацца сказаць старшыні райвыканкама Аляксандру Вярсоцкаму. Ён шмат робіць для нашага раёна, мы гэта бачым. Вялікі яму дзякуй!

Валерыя ПЕЛЕШ:


 Не пашкадавала, што прыйшла на свята. Уразіла, бясспрэчна, сельскагаспадарчая тэхніка. З задавальненнем паслухала цудоўныя песні арт-групы “Беларусы”. Бачу на тварах людзей, якія патрапілі на Дажынкі, радасць, і ад гэтага мне таксама робіцца цяплей і весялей.

Фота С. ЖУРНЕВІЧ

Відэа Таццяны КАВАЛЬЧУК, Сняжаны ЖУРНЕВІЧ

svisgaz.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной