Главная » Новости » Лента новостей

На Астравеччыне распачалася акцыя «Наш жывёлавод»

508

Падчас зімне-стойлавага перыяду райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць традыцыйную акцыю «Наш жывёлавод». Падчас яе лепшыя работнікі ферм і комплексаў атрымліваюць Падзякі і падарункі. Першым пашчасціла работнікам жывёлагадоўлі КСУП «Гудагай».

На працягу апошніх гадоў гэтая гаспадарка трывала замацавал ася ў лідарах раённай малочнай вытворчасці. Па папярэдніх прагнозах і падліках эканамістаў – да канца года застала ося зусім нічога – за 2020 год валавы надой па КСУП «Гудагай» складзе 21 910 тон (106% да ўзроўня мінулага года), а надой ад каровы – 9 тысяч кілаграмаў малака. За ўсімі гэтымі лічбамі стаіць штодзённая карпатлівая праца даярак, жывёлаводаў, цялятніц. У КСУП «Гудагай» імкнуцца не толькі нарошчваць аб’ёмы сельгасвытворчасці, але і клапоцяцца пра людзей – на малочна-таварных фермах і компле ксах ёсць пакоі адпачынку, абсталяваныя неабходнай бытавой тэхнікай, працаўнікам выдаецца спецвопратка і абутак.

– Звычайна за зіму мы аб’язджаем усе жывёлагадоўчыя аб’екты гаспадарак раёна. Сёлета таксама плануем пабываць на фермах і комплексах, каб не толькі адзначыць лепшых у прафесіі, незалежна ад вытворчых паказчыкаў, але і паглядзець, у якіх умовах працуюць людзі, даведацца, што іх хвалюе і, па магчымасці, дапамагчы вырашыць праблемныя пытанні, – расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула.

Да прафсаюзнага лідара аграрыяў далучылася і старшыня прафсаюзнай пярвічкі КСУП «Гудагай» Ганна Налівайка.

На малочна-таварнай ферме «Палушы» жывёлавод Рыгор Букель працуе 6 год, стаж мужчыны ў сельскай гаспадарцы – крыху больш за 30 гадоў. Штодзень даглядчык клапоціцца пра 150 галоў буйной рагатай жывёлы.

У свой апошні працоўны дзень у «Палушах» аператар машыннага даення Анастасія Кандратовіч атрымала падарунак. Як жартуюць калегі жанчыны, яна «пайшла на павышэнне» – будзе працаваць на малочна-таварным комплексе «Германішкі».

У групе даяркі МТФ «Дрэвянікі» Наталлі Сухадольскай 55 кароў і 9 цялятак. На Астравеччыне жанчына з 2001 года – Сухадольскія пераехалі сюды з Ашмянскага раёна. Даглядчык Уладзімір Алёкса ў жывёлагадоўлі працуе каля 20 гадоў. Дарэчы, яго жонка Валянціна таксама шчыруе на ферме «Дрэвянікі» – доіць кароў.

На малочна-таварнай ферме «Смілгі», дзе вядзецца будаўніцтва сучаснага жывёлагадоўчага комплексу, прафсаюз адзначыў работу загадчыцы Зоі Доўкшы і даяркі Галіны Алёксы.

Прыгожае трыа з МТК «Малі» ў складзе прыбіральшчыцы Алы Бычкоўскай, жывёлавода Вольгі Міхалоўскай і аператара машыннага даення Ірыны Расамацкай таксама не засталося без узнагарод.

Па матэрыялах «Астравецкай праўды»

Читайте также: