Главная » Новости » Лента новостей

Лідараў корманарыхтоўкі адзначыў Астравецкі райкамам прафсаюза работнікаў АПК

267

Па традыцыі падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць працоўнае спаборніцтва сярод механізатараў і вадзіцеляў. Сёлетняя касавіца не стала выключэннем, праўда, прыпаднесла сюпрыз – на працягу амаль усяго першага ўкосу лідарства трымалі аграрыі КСУП “Гудагай”, а на фінішы пераможцы змяніліся: чатыры з пяці прыступак касавіцкага п’едэсталу занялі корманарыхтоўчыкі КСУП “Гервяты”.

Нагадаю, спаборніцтва праводзілася ў наступных катэгорыях: касьба, падбор і здрабненне травы, адвоз травы аўтамабілем і трактарам, прэсаванне.

Пераможцаў вызначалі па абёмах, зробленых на першым укосеён некалькі тыдняў назад завяршыўся ў раёне, – па дарозе ў КСУП “Гервяты”, дзе найбольш пераможцаў , расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула. Прыемна, што з году ў год прозвішчы пераможцаў паўтараюцца і зяўляюцца новыя імёны.

У чацвёры раз запар лепшым касьбяром раёна стаў Рымантас Трапшыс, які паклаў травы ў пракосы на плошчы больш за 1 200 гектараў. Шматфукцыянальныя ратацыйныя касілкі КМР-9 зараз ёсць амаль ва ўсіх гаспадарках раёна, адным з першых на Астравеччыне асвойваў гэтую тэхніку гервяцкі механізатар.

Сёлета корманарыхтоўчы парк КСУП “Гервяты” папоўніўся камбайнам “Кронэ-Біг-Ікс”, які лічыцца адным з самых магутных. Новую тэхніку даверылі Сяргею Філімоненку, які не прапусціў наперад сапернікаў.

Лепшым на адвозе травы трактарам стаў ячшэ адзін працаўнік КСУП “Гервяты” Андрэй Махонька. За першы ўкос мужчына перавёз больш за 3 300 тон травы. Да слова, механізатар перамагаў на працоўным прафсаюзным спаборнітцве на вясенне-палявых работах у намінацыі “ Ворыва”.

У адрозненне ад працаўнікоў, якіх мы заспелі ў рамонта-механічных майстэрнях, Юрый Рэвака на прэс-падборшчыку “Крона” закручваў траву ў стрэйч-плёнку побач з малочна-таварнай фермай “Чэхі”. За сезон мужчына накруціў каля тысячы тон – і стаў пераможцам у намінацыі “ Прэсаванне”, дарэчы сказаць, не ўпершыню.

А вось у намінацыі “ Адвоз травы аўтамабілем” спрытнейшым аказаўся Іосіф Бабіч з КСУП “Гудагай” – неадразовы пераможца і прызёр жніўнага спаборніцтва.

Юрый Аляксандравіч павіншаваў лепшых корманарыхтоўшчыкаў раёна з выдатным вынікам, уручыў ім дыпломы, падарункавыя сертыфікаты і выказаў спадзяванне на новую сустрэчу – на гэты раз на жніве.

Па матэрыялах АП

Читайте также: