Главная » Новости » Лента новостей

Іосіф Жэгарыс – адзін з самых вопытных механізатараў

469

Па выніках уборачнай кампаніі мужчына прызнаны лідарам раённага спаборніцтва на ўборцы збожжавых сярод камбайнераў, што працуюць на тэхніцы, якой больш за 10 гадоў; пераможцам абласнога спаборніцтва, якое штогод ладзіць прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. Таксама працаўнік атрымаў Падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Нагод для знаёмства – хоць адбаўляй!

Іосіф Жэгарыс – адзін з самых вопытных механізатараў саўгаса. Працоўны шлях бацькі абраў і сын Валерый, які, да слова, сёлета прызнаны адным з лепшых механізатараў РУП «Аст­равецкі  саўгас «Падольскі».

– Сёлетняе жніво было для мяне 36-м, – гаворыць мужчына. – Працую на камбайне «Ліда-1300», якому ўжо 15 гадоў. Ён у мяне дагледжаны:  хоць цяпер завадзі і едзь у поле – тэхніка адны рукі любіць. (Усміхаецца.) Толькі нядаўна паставіў на захаванне свой агрэгат: абмалочваў рапс, збожжа, свірэпіцу, грачыху, травы на насенне...

Работа для механізатара ў гас­падарцы знойдзецца заў­сёды: зімой на трактары МТЗ-1221 Іосіф Жэгарыс возіць з малочна-таварных комплексаў арганіку, вясной на «Расе» апрацоўвае пасевы, з лета да восені на «Лідзе» абмалочвае збожжа і травы. 

– У сельскай гаспадарцы з 1984 года. Пасля арміі як сеў за руль трактара, так да гэтага часу і працую, – гаворыць лепшы камбайнер вобласці. – Я на сваім месцы: люблю вёску, зямлю – у горадзе доўга быць не магу. Сын, відаць, пайшоў па мне – жыве ў Падольцах. Дачка, па адукацыі гісторык, знайшла сваё шчасце ў Санкт-Пецярбургу. Да пандэміі гасцілі ў яе – зяць пра­водзіў экскурсію па гэтым цу­доўным горадзе. Але мне па душы вяс­ковыя прасторы. 

Па матэрыялах «Астравецкай праўды»

Читайте также: