Главная » Новости » Лента новостей

Ігар Гудзінскі з КСУП «Гервяты» прызнаны лепшым корманарыхтоўшчыкам вобласці

398

Ад паспяховага правядзення корманарыхтоўчай кампаніі залежыць развіццё не толькі жывёлагадоўчай галіны, але і гаспадаркі ў цэлым. Менавіта для гэтых мэт сёлета ў КСУП «Гервяты» быў набыты кормаўборачны комплекс нямецкай вытворчасці «Ягуар». Яго  даверылі вопытнаму механізатару Ігару Гудзінскаму. Мужчына цалкам апраўдаў давер кіраўніцтва і стаў пераможцам абласнога спаборніцтва сярод камбайнераў на нарыхтоўцы травяністых кармоў.

– Узнагароду мне ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. Таксама адзначыў абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, –  расказвае Ігар Браніслававіч. – Прыемна, што нашу работу бачаць і цэняць. 

Ігар Гудзінскі, які нарадзіўся і вырас у вёсцы Пелегрында, не шукаў лёгкіх дарог – як кажуць, дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся.

У 1994 годзе прыйшоў працаваць у калгас, 2 гады адслужыў у аўтамабільных войсках і вярнуўся ў родную гаспадарку, – успамінае мужчына.З жонкай Святланай мы з адной вёскі, з дзяцінства бегалі аднымі сцежкамі, вучыліся ў адной школе. Яна таксама працуе ў КСУП «Гервяты» – у кансервавым цэху. Дачцэ Карыне ўжо 22 гады.

Від работ механізатара залежыць ад сезону: зімой падмяняе калег на «Маніту», вясной на «Расе» падкормлівае пасевы, з лета да позняй восені шчыруе на кормаўборачным камбайне.

– Усцешыла, што за ўсе гады работы ў гаспадарцы сёлета мне даверылі новую тэхніку, – прызнаецца Ігар. – На «Ягуары» працаваць адно задавальненне. У сярэднім за дзень падымаў і здрабняў каля 300 тон травы. Кукуруза больш важкая – «набіваў» пад 700 тон.

Разам з Ігарам Гудзінскім на корманарыхтоўцы ў КСУП «Гервяты» працавалі Валянцін Гайдуль, які, дарэчы, заняў 3-е месца ў раёне ў гэтым відзе работ, Аляксей Герасім і Міхаіл Янч.

 

Па матэрыялах «Астравецкай праўды»

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.