Главная » Новости » Лента новостей

Галоўны інжынер КСУП “Гудагай” Павел Гваздоў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”

11

Урачыстасць з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці сабрала ў абласной філармоніі лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловага сектара Прынёмання. Асноўным момантам свята стала ўшанаванне аграрыяў. Медаль “За працоўныя заслугі” атрымаў галоўны інжынер-механік КСУП “Гудагай” Павел Гваздоў.

Прафесійны лёс нашага земляка з’яўляецца яскравым увасабленнем самаадданага служэння сельскай гаспадарцы раёна, якой Павел Парфёнавіч прысвяціў ажно 53 гады.

Працоўную дзейнасць мужчына пачаў у 1973 годзе механізатарам калгаса “Чырвоная Зара”, потым быў загадчыкам майстэрань, загадчыкам машыннага двара, галоўным спецыялістам па свінагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса імя Чапаева. З 2003 года працуе галоўным інжынерам у КСУП “Гудагай”.

Уручаючы нашаму земляку медаль, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак падзякаваў Паўлу Гваздову за працу, адданасць абранай справе і сапраўдны прыклад прафесіяналізму.

Віншуем нашага земляка з заслужанай узнагародай!

З першых вуснаў

Павел Гваздоў, КСУП “Гудагай”:

– У сельскай гаспадарцы ўсё жыццё. На маіх вачах яна мянялася – і, зазначу, толькі ў лепшы бок. Пра такую тэхніку, як зараз, нашы папярэднікі і марыць не маглі.

Прыемна, што на абласной ўрачыстасці сёлета шмат астраўчан, у тым ліку “гудагайцаў”. Удзячны і калектыву, і кіраўніцтву гаспадаркі, і раёна за давер. Прыемна, што маю работу ацанілі на такім высокім узроўні!

Читайте также: