.jpg)
Галоўны бухгалтар Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Марыя Станкевіч расказала, чаму важна ўдзельнічаць у выбарах:
– Упершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі адбудзецца адзіны дзень галасавання, калі мы будзем выбіраць дэпутатаў у мясцовыя Саветы і ў парламент. Наколькі ведаю, такая практыка існуе ў многіх краінах.
Змяненні ў правядзенні электаральнай кампаніі замацаваны ў Канстытуцыі, на мой погляд, цалкам адпавядаюць сучаснасці і запытам грамадзян. Абавязкова скарыстаюся дадзеным мне правам і 25 лютага наведаю свой выбарчы ўчастак.
Плюсаў у адзіным дні галасавання бачу шмат. Па-першае, гэта зручна для выбаршчыкаў, таму што ў адзін дзень чалавек можа аддаць голас за дэпутатаў розных узроўняў. Па-другое, гэта відавочная эканомія бюджэтных сродкаў.
Мне здаецца, што ў кожнага беларуса, незалежна ад месца пражывання, работы, сацыяльнага статусу, павінна быць актыўная грамадзянская пазіцыя. Толькі разам, большасцю мы вырашаем, як будуць развівацца нашы краіна, раён.
Пазіцыя «мая хата з краю», на маю думку, сведчыць пра сацыяльную нясталасць чалавека. Па вялікім рахунку, дэпутаты – гэта народныя абраннікі, якія будуць вырашаць актуальныя праблемы на мясцовым і на агульнарэспубліканскім узроўнях.
Некаторых маіх аднавяскоўцаў і землякоў хвалююць розныя пытанні, пачынаючы ад стану дарог і заканчваючы гарантыямі для розных сацыяльных пластоў насельніцтва. Для таго каб яны вырашаліся, і трэба ўдзельнічаць у выбарах.








