Главная » Новости » Лента новостей

Бульба – другі хлеб беларусаў. Усіх аматараў бульбы на вясёлы гастрафэст запрашае аграгарадок Лаздуны 1.

137

Бульба – другі хлеб беларусаў. Усіх аматараў бульбы на вясёлы гастрафэст запрашае аграгарадок Лаздуны 1. Вас парадуюць мастацкія выстаўкі восеньскай гародніны, падсілкуюць смачныя бульбяныя пачастункі.   Вы зможаце прыняць удзел і стаць пераможцам конкурсаў на самы вялікі вырашчаны вамі бульбяны клубень “Бульбяны волат”, на самы вялікі і смачны дранік “Бульбяны смак”. Вас запросіць тэматычная пляцоўка “Бульбяная кавярня”, дзе будуць прапанаваны бульбяныя стравы ад носьбітаў элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Стравы з таркаванай бульбы”. Вас чакаюць захапляльныя выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага і Іўеўскага раёнаў, мноства конкурсаў, выставак і майстар-класаў. Кожны зможа праявіць кулінарныя таленты, пакаштаваць смачныя стравы з бульбы, праявіць спрыт і кемлівасць у гульнях і віктарынах, а таксама з задавальненнем павесяліцца і патанцаваць. А жадаючых набыць сельскагаспадарчую прадукцыю запросіць восеньскі кірмаш.

Источник:

Читайте также: